Абаронца (хакей)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Абаро́нца ў хакеі — гулец, асноўнай задачай якога на пляцоўцы ёсьць перашкодзіць камандзе суперніка забіць гол. Звычайна ў зьвяне выходзяць два абаронцы. Абаронцы — унівэрсальныя гульцы, хоць першачарговымі для іх зьяўляюцца абарончыя функцыі. Абавязковая якасьць абаронцаў — уменьне весьці асабістыя адзінаборствы. Як правіла, сучасныя абаронцы высакарослыя, дужыя спартоўцы, якія валодаюць значным хуткасна-сілавым патэнцыялам.

Пры пераходзе ў сярэднюю зону асноўная задача абароны — прыціснуць гульця, які валодае шайбай, да борту, і ня даць правесьці нападнікам распасоўку. У чужой зоне абаронцы займаюць пазыцыі ля сіняй лініі, іхняя асноўная задача — ня даць шайбе выйсьці з гэтай зоны.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Хоккей. Большая энциклопедия. — В 2 т.. — М.: Терра-Спорт, Олимпия Пресс, 2006.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абаронца (хакей)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Пазыцыі хакеістаў на пляцоўцы
Нападнікі:
Левы скрайні | Цэнтральны | Правы скрайні
Абаронцы:
Левы абаронца | Правы абаронца
Брамнік:
Брамнік
Магутны нападнік | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнэр | Судзьдзі