Абмеркаваньне:Іван Жахлівы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэты артыкул часткова або цалкам прадстаўляе пераклад старонкі «Іван IV Грозны» з беларускай (афіцыйны правапіс) Вікіпэдыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribute/Share-Alike 3.0, могуць ужывацца дадатковыя ўмовы. Глядзіце сьпіс аўтараў на старонцы гісторыі рэдагаваньняў арыгінальнага артыкула

У беларускай гістарыяграфіі гэтага чалавека прынята называць Іван Жахлівы, таму прапаную перанесьці артыкул, нават без перанакіраваньня на Грозны. --Jim 06:21, 10 сьнежня 2009 (UTC)

Акрамя нэтага, мяне засмучае катэгорыя, мяркую дакладней будзе князі Маскоўскага княства. --Jim 06:23, 10 сьнежня 2009 (UTC)
Грозны - калька зь няслушнага перакладу на расейскую мову слова Terrible. Жахлівы больш слушны пераклад. --Jauhienij 13:34, 10 сьнежня 2009 (UTC)

Перанёс у адпаведнасьці з традыцыяй, што склалася ў гістарыяграфіі, напісанай клясычным правапісам. Мяркую, што катэгорыя «Маскоўскія цары» будзе больш пасаваць. --Казімер Ляхновіч 21:35, 10 сьнежня 2009 (UTC)

Настойваю на вяртаньні пачатковай фармулёўкі. Увогуле, што значыць «разглядаецца»? Аляксей Міхайлавіч, які зьнішчыў палову насельніцтва Беларусі, відаць, таксама мусіць толькі «разглядацца як захопнік і кат»?! --Казімер Ляхновіч 21:23, 3 студзеня 2010 (UTC)

Можна і вярнуць, толькі трэба больш спасылак. «100 пытаньняў адказаў» не дастаткова, каб сьцьвярджаць, што ён увайшоў у беларускую гістарыяграфію, як захопнік (упэўнены, што ў некаторых падручніках яго разглядаюць і як «зьбірацеля земляў», што ёсьць таксама беларускай гістарыяграфіяй). --Jauhienij 21:54, 3 студзеня 2010 (UTC)
Добра, паспрабую пашукаць. Толькі ёсьць невялічкая лягічная хібнасьць: у пачатковай фармулёўцы вялося пра гісторыю Беларусі (гісторыю гэтых зямель), а не беларускую гістарыяграфію. Якой аб'ектыўна тэндэнцыйнай, непрафэсійнай і, адпаведна, неаўтарытэтнай можа быць пэўная частка сучаснай беларуская гістарыяграфіі, мяркую, не патрэбна даводзіць. --Казімер Ляхновіч 22:49, 3 студзеня 2010 (UTC)