Абмеркаваньне:Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хто прыдумаў што "асоба" ў родным склоне ёсьць "асобаў" замест "асоб"? Артаграфічны слоўнік НН не падае гэтае слова як слова зь незвычайным канчаткам у родным склоне: http://slounik.org/search?dict=&search=%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B1%D0%B0&x=0&y=0 Ці можа "асоба" можа ўжывацца ў мужчынскім родзе?

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Гэты артыкул — ці не адзінае створанае за апошні час, чым магу ганарыцца, бо зрабіў яго цалкам ад пачатку да канца сам (то бок ня звыклы пераклад зь іншага разьдзелу). Здаецца, ужо накапаў усё што мог, і фантазія нарэшце скончылася. У апошні момант дадаліся нарэшце зьвесткі пра афіцыйную бачыну і лягатып, які я ўжо й не намерваўся калі-небудзь тут пабачыць. Цяпер усё гэтае ёсьць, і нават крыху болей, бо стараўся напісаць так, каб было ня вельмі цяжка і нават, магчыма, цікава пачытаць — у тым ліку пра аналягічныя ўстановы ў іншых краінах.

Цяпер спадзяюся на вашую канструктыўную крытыку: чаго варты артыкул (павышэньня/далейшага паляпшэньня/інш.)?

Апярэджваючы магчымае пытаньне, адкажу адразу: не, я не працую ў АГПБУ; ані мае родныя, ані мае знаёмыя :-). Нічым асаблівым гэтая арганізацыя насамрэч не вылучаецца. Затое пра яе можна пісаць сьмела, не хвалюючыся асабліва што да нэўтральнасьці. Вось і ўсё. --Taravyvan Adijene 00:51, 15 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Яшчэ пачакаць ці няма сэнсу? --Taravyvan Adijene 20:53, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
На маю думку, артылул напісаны вельмі добра, і напэўна, таксама варты разгляду ў якасьці добрага альбо абранага. Пару заўваг, якія кінуліся ў вочы:
  • дзяржаўная ўстанова, асноўнай — магчыма, будзе лепей удакладніць беларуская дзяржаўная ўстанова;
  • назва вельмі доўгая; разумею, што яна афіцыйная, але магчыма мае сэнс разгледзіць перанос у, напрыклад, скарочаную афіцыйную назву («Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх унёскаў»);
  • не зразумеў, што такое гаспода 415. пакой? проста ўпершыню такое слова сустрэў.
Больш нічога кепскага сказаць не магу :) —zedlik 21:55, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Ну вось гэта ўжо цікавей. Наконт доўгай назвы - стварыў перанакіраваньне, можна ім карыстацца пры неабходнасьці. Акрамя таго, ёсьць і АГПБУ. «Гасподу», відаць, ня буду адстойваць, замяніў на звыклае «пакой». Дзякуй, калі яшчэ што зьявіцца — чакаю на меркаваньні. --Taravyvan Adijene 23:38, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Сапраўды, атрымаўся даволі грунтоўны артыкул на фінансавую тэматыку. На жаль, не зьяўляюся тут адмыслоўцам, таму хацелася б удакладніць некалькі момантаў:
  • Магчыма, замест паняцьця «банкаўскі ўнёсак» (здаецца, калька з расейскага «банковский вклад»), лепей ужываць простае і зразумелае «дэпазыт»? Прыкладам, нядаўна Зьнешэканомбанк па-беларуску рэклямаваў менавіта «дэпазыты» (а ня ўнёскі/ўклады), ці тут існуюць нейкія нюансы?
  • У прэамбуле штосьці ня тое з дапасаваньнем: «разьмешчаных фізычнымі асобамі на рахунках і (або) ва ўнёскі (дэпазыты) ў банках» — мо, «ва ўнёсках (дэпазытах)»? Дарэчы, а хіба рахунак гэта не варыянт дэпазыту?
  • «Замежны вопыт» паводле слоўніка НН варта ўжываць «досьвед» [1].
Пакуль ўсё. На маю думку артыкул з улікам ягонай спэцыялізаванай тэматыкі варта высоўваць у абраныя. --Казімер Ляхновіч 23:11, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  • Вох, тут варта вызначацца ў глябальным сэнсе, які варыянт мы мусім ужываць у Вікіпэдыі. Бо акрамя зрасеізаванага «ўнёску» існуюць яшчэ «дэпазыт» (праангельскі) і «фундуш» (калька з польскае). У артыкуле я карыстаўся ўсімі трыма варыянтамі, гэта сынонімы.
  • Гм, уводзіны (aka прэамбула) сьпісаная з крыніцы. Магчыма, варта іх будзе ўвогуле перарабіць. Дзякуй, падумаю пра гэтае пытаньне.
  • Слушна. --Taravyvan Adijene 23:38, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  • Я зыходзіў (пры стварэньні артыкулу) з такое схемы: (банкаўскі) ўнёсак = дэпазыт = (банкаўскі) фундуш. Тут выглядае, нібыта дэпазыт — найбольш дэтэрмінаванае. Аднак ім адным нельга абысьціся ўжо нават у самім назове арганізацыі, каб не атрымаць бязглуздае «Агенцтва гарантаванага пакрыцьця дэпазытаў (дэпазытаў)...»
  • Акрамя таго, ня выключаны яшчэ й варыянт уклад. Таму яшчэ раз выкажу думку, што тэрміналягічныя спрэчкі — праблема ня гэтага артыкулу. --Taravyvan Adijene 00:02, 30 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  • Ну, гэта хутчэй была прапанова з майго боку, а ня спрэчка. Вядома, пэўнай тэрміналёгіі ў нас, на жаль, нідзе няма, таму хацелася праясьніць (у тым ліку і для сябе самога) пытаньне з дэпазытам (укладам/унёскам). Дарэчы, я ня бачу нічога кепскага ў «дэбюракратызацыі» пэўных назваў (т.б. у дадзеным выпадку — спрашчэньні кшталту «Агенцтва гарантаванага пакрыцьця дэпазытаў фізычных асобаў»). Аднак у кожным разе, на якасьць артыкула і ягонае вылучэньне гэта ніяк не ўплывае + разьвязваньне падобных дыскусійных пытаньняў застаецца за аўтарам. P.S. Ва ўводзінах цяпер усё сэнсава празрыста, дзякуй. Але маю 2 невялічкія лексычныя заўвагі: «станаюць» [2] (стаюць, становяцца?) і «банкі рэспублікі» (лепш «банкі краіны», бо «рэспубліка» — гэта форма кіраваньня). --Казімер Ляхновіч 01:42, 30 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
«Беларуская навуковая тэрміналёгія» у 4х кнігах ад «Arche» у 2-ой кнізе ў разьдзеле «Слоўнік бугальтарскае тэрмінолёгіі (проект) (1928)» падае ўклад. А прынамсі мне больш падабаецца інтэрнацыянальнае дэпазыт. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 23:10, 3 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Так, пра «ўклад» ведаў: гэты слоўнік ёсьць на Слоўніку.орг. --Taravyvan Adijene 23:40, 3 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Усім дзякуй за меркаваньні. Па шчырасьці, я таксама спадзяваўся пасьля дапрацовак вылучыць артыкул у абраныя ці прынамсі добрыя ...пакуль не пачытаў крытэры. Сьпіс літаратуры і інтэрвікі — гэта нерэальна.

Мяркую, што рэцэнзаваньне можна на гэтым скончыць. Толькі не выдаляць, а перанесьці куды ў архіў. --Taravyvan Adijene 01:53, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

На маю думку, ня варта ўспрымаць крытэры гэтак літаральна: 1) наконт інтэрвікі — проста напісаць які стаб (хоць бы перакласьці ўводзіны) у рас., анг. ці які яшчэ праект; 2) што да сьпісу літаратуры, то аўтарытэтныя электронныя крыніцы нічым ня горшыя за друкаваныя (тым больш у зносках ёсьць спасылкі на пэрыёдыку і заканадаўчыя акты). Вядома, вырашаць вам як аўтару, але асабіста мне артыкул падаецца цалкам годным для вылучэньня. --Казімер Ляхновіч 02:43, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Адкажу шчыра — уначы падумаў таксама, што інтэрвікі — вырашальная праблема. А літаратура... трэба яшчэ падумаць. --Taravyvan Adijene 11:55, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]