Абмеркаваньне:Ветразныя караблі (манэты)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дарэчы - парус гэта ветразь... ці вежае хто як будзе панаску парусны карабель? па польску напрыклад жагловец-Żaglowiec --Ruslan Raviaka 05:21, 18 жніўня 2009 (UTC)

Можа і будзе Ветразны карабель. --Ліцьвін 13:26, 18 жніўня 2009 (UTC)

Парус vs Ветразь[рэдагаваць крыніцу]

Паводле якога прынцыпу парусныя былі перанесеныя ў ветразныя? Па-першае, гэта афіцыйная назва на беларускай мове, якая бярэцца ў двухкосьсі. Яе пераклад больш падобны на арыгінальнае дасьледваньне. Па-другое, пераклад парус на ветразь не зьяўялецца слушным з боку моўнае стылістыкі, бо слоўнікі адзначаюць ветразь умоўным скарачэньнем поэт. (паэтыка), што супярэчыць энцыкляпэдычнаму стылю паводле якога павінны пісацца артыкулы:

  • Беларуска-рускі слоўнік Булыкі
  • Русско-белорусский словарь общеупотребительной лексики Н.Н. Кривко С. 605
  • Булыка А.М. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў С. 36

Прапаную перанесьці артыкул назад у Парусныя караблі --Jauhienij 10:18, 24 чэрвеня 2010 (UTC)

Калі «Парусныя караблі» — гэта афіцыйная беларускамоўная назва (у беларускамоўных рэлізах, на якія стаяць спасылкі, назва сэрыі чамусьці спрэс пішацца па-расейску «Парусные корабли»), то перанос узапраўду выглядае няслушным. Што датычыцца «ветразны» (дарэчы хаця б паводле ЭСБМ слушна не «ветразны», а «ветразевы»), то я не магу сказаць, наколькі апраўданым ёсьць ягонае ўжываньне ў не-паэтычным кантэксьце (Камунікат [1], Свабода [2], НН [3]). Дарэчы, пакуль шукаў — натрапіў на падобнае абмеркавньне ў афіцыйным правапісным разьдзеле [4] --Казімер Ляхновіч 17:42, 24 чэрвеня 2010 (UTC)
Раз і два. Думаю, можна пераносіць без пакіданьня перанакіраваньня. Wizardist г 17:47, 24 чэрвеня 2010 (UTC)
Згода. --Казімер Ляхновіч 18:06, 24 чэрвеня 2010 (UTC)