Абмеркаваньне:Дняпро (пасёлак)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Колькі я ўжо разоў казаў, што трэба ўважліва адносіцца да крыніцы «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Ня варта цягнуць у Вікіпэдыю відавочна зрасіфікаваныя назвы.

Крыніцы:

  1. Шаблён:Літаратура/Слоўнік назваў населеных пунктаў/Магілёўская вобласьць. На старонцы 60 — Дняпро;
  2. Шаблён:Літаратура/Слоўнік Магілёўскай вобласьці. На старонцы 184 — асноўная назва Дняпро, пры гэтым з назвы Днепр зроблена перанакіраваньне на артыкул пра пасёлак Дняпро.

Я лічу, што пры наяўнасьці аўтарытэтных крыніцаў проста сорамна ўжываць у Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам максымальна расіфікаваныя назвы беларускіх населеных пунктаў. Навошта і сюды цягнуць прыклады шкоднай моўнай палітыкі сучасных афіцыйных уладаў? --Ліцьвін (гутаркі) 13:37, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Я толькі што размаўляў зь Вінцуком Вячоркай. Ён быў вельмі зьдзіўлены, калі пабачыў назву Днепр у даведніку. Сказаў, што аўтары проста недагледзелі. Вынік ад Вінцука Вячоркі: толькі Дняпро. --Ліцьвін (гутаркі) 20:20, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Падтрымліваю перанос. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:30, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Перанесьці.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:57, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]