Абмеркаваньне:Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў (Сьмілавічы)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А ці няма ў беларускім ужытку якога аналягу ангельскага "castellated palace" (нешта накшталт "замкападобны палац")? Добра было б катэгорыю зрабіць... AntonBryl незалагінены 11:55, 29 красавіка 2008 (UTC)

Магчыма катэгорыя была б слушная, аднак я нічога падобнага яшчэ не сустракаў у нашай літаратуры (магчыма мала чытаў:). Аднак тут у мяне ўзьнікла адразу праблема: у замкападобныя палацы варта будзе залічыць акрамя эклектычных прыкладаў (дарэчы, на маю думку, у нас іх ня шмат, прыкладам палац у Прылуках цяжка назваць замкападобным з-за некалькіх нэагатычных вежачак) але яшчэ варта будзе дадаць і прыкладам Гальшанскі палац ці Быхаўскі, якія ўжо не замкі, але па традыцыі мелі некаторыя рысы замкаў. --Мікола Волкаў 09:00, 30 красавіка 2008 (UTC)