Абмеркаваньне:Прыбужанская раўніна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А можна пабачыць нейкае абгрунтаваньне пераносу з спасылкамі на крыніцы, бо, напрыклад, у слоўніку НН ёсьць толькі «прыбускі» (ад Буг). --Red_Winged_Duck 01:48, 11 студзеня 2012 (FET)

Гэтае пытаньне закранаў на сваіх пятнічных штудыях пвж. сп. Вінцук Вячорка, сьцьвярджаючы, што ўтварэньне прыметнікаў ад словаў Буг, Волга і Сож у беларускай мове замацавалася ў іншых формах. Пра гэта пісаў яшчэ Алесь Каўрус (толькі пра Волгу - валжанскі і Сож - сожаўскі). Што да формы «бужанскі», то сп. В. Вячорка прыводзіў у прыклад псэўданім беларускага паэта Анатоля Бужанскага. --Jauhienij 01:57, 11 студзеня 2012 (FET)
  • Дарэчы, сёньня атрымаў ад сп. В. Вячоркі электронны ліст па даным пытаньні. Прыводжу адказ цалкам: «Бужанскі. Прыметнік замацаваны ў мове, аўтары бралі такі псэўданім. У польскай і ўкраінскай такая суфіксацыя таксама нарматыўная. Племя бужане (назвы плямёнаў -- старажытныя атрыбуты). Дняпроўска-Бужанскі канал.» --Jauhienij 02:00, 11 студзеня 2012 (FET)