Абмеркаваньне:Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Разьдзел Храналёгія ўтрымлівае зьвесткі не датычныя да тэмы артыкулу і выкладзеныя ў неналежнай форме. Прапаную пасьля афіцыйных вынікаў галасаваньня стварыць разьдзел Наступствы і пазначыць там асноўныя акцыі пратэста. У такім выглядзе артыкул нагадвае рэпартаж, прычым толькі выключна з адной крыніцы. --Jauhienij 18:21, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Добра, створыце, перанясём --HK-47 18:38, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Лепш будзе напісаць асобны артыкул пра падзеяў на Плошчы, арыштах і працэсах. Bocianski 20:09, 21 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Ну дык патрэбна па гарачых сьлядах ствараць --HK-47 00:34, 23 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Пакуль буду перапрацоўваць тут. Калі зоймецеся асобным артыкулам, будзе вельмі добра. --Taravyvan Adijene 22:45, 25 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

У выніку даданьня 23 красавіка шаблёнаў для спасылак, а 13 траўня — шаблёна да самога артыкула разам з справаздачаю АБСЭ ў якасьці крыніцы артыкул павялічыўся больш як удвая ды стаў зьмяшчаць больш як 32 кілябайты зьместу. Маюцца вольныя выявы, катэгорыі, інтэрвікі, больш за 30 крыніцаў ды больш за 10 дапісаных разьдзелаў разам з падразьдзеламі. Артыкул не зазнаваў вайны правак. Што варта дарабіць для яго вылучэньня ў добрыя артыкулы? Удзельнік:W 10:39, 18 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Мяркую, трэба скарыстацца адсутнымі у нас зьвесткамі з расейскага і ангельскага разьдзелаў. Зьмясьціць фатаздымкі кандыдатаў. У разьдзеле перадвыбарчае становішча апісваецца хутчэй выбарная гісторыя Беларусі, а не перадвыбарчае становішча 2010 году, якое ў рувікі апісана вельмі добра: ru:Президентские_выборы_в_Беларуси_(2010)#Предвыборная ситуация. Разьдзелы «Перадвыбарчае становішча», «Прававыя ўмовы», «Падрыхтоўка» (першы падразьдзел), «Перадвыбарчае агітаваньне», «Вяшчаньне», «Галасаваньне й падлік галасоў» ня маюць ніводнага зацытаванага сказа. У разьдзеле скаргі спасылка толькі на адну крыніцу. На маю думку, артыкул варта дапрацоўваць у двух кірунках: варта папаўняць зьмест за кошт іншамоўных разьдзелаў і імкнуцца да зацытаванасьці кожнага са сьцьверджаньняў, калі, вядома, гэта зьяўляецца сапраўднай кампіляцыяй зьвестак, а не скапіяваным урыўкам тэксту. --Jauhienij 11:26, 18 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Дадаў 4 здымкі. У згаданыя 7 разьдзелаў зьмясьціў спасылкі. У іншамоўных разьдзелах адсутнічаюць дзейныя спасылкі на вынікі прыведзеных апытаньняў, таму скарыстаў першакрыніцу віленскага НІСЭПД. Адпаведную табліцу для большай дарэчнасьці зьмясьціў у «Перадвыбарчае агітаваньне», бо «Перадвыбарчае становішча» тычыцца створаных урадам умоваў. Ці дастаткова зробленага для вылучэньня артыкула? Удзельнік:W 18:40, 18 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякую за заўвагі. Вылучацьму ў добрыя артыкулы. Удзельнік:W 11:51, 21 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]