Абмеркаваньне:Пудзіцкаслабадзкі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Трэба дакладна высьветліць, а якая назва больш слушная — Пудзецкая Слабада або Пудзіцкая Слабада. Спачатку крыніцы на расейскай мове: АТУ БССР (т. 1, с. 327) — Пудецкая Слобода, ФКДАРБ — Пудицкая Слобода. Крыніцы на беларускай мове: Буйныя населеныя пункты Пухавiцкага раена (паводле перапiсу 1897 г.) — Пудзіцкая Слабада, Радыё Свабода — Пудзіцкая Слабада Ігуменскага раёну, Пухавiцкiя навiны — Пудзіцкая Слабада, БЕЛТА — Пудзецкая Слабада. У Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам — be:Пудзіцкая Слабада (Пухавіцкі раён). І пры гэтым be:Пудзецкаслабодскі сельсавет. Дзіўна яшчэ тое, што ў іх адзначаецца, што такой вёскі больш не існуе. Пры гэтым у другім артыкуле пра гэтаю ж вёску ўжо пішуць, што яна ўсё ж існуе. У ННПБ зусім ня згадваюцца гэтыя назвы для вёскі Пухавіцкага раёну. Яшчэ адзін прыклад таго, што гэтую працу проста нельга назваць сапраўды грунтоўнай. Далей. У ВГАБ (т. 4, с. 248) згадваюцца дзьве Слабады: першая ў Пухавіцкім раёне (варыятыўная назва: «Пудзецкая Слабада»), другая ў Ігуменскім раёне (варыятыўныя назвы: «Пудзіцкая Слабада, Пудзецкая Слабада»). У ГВБ (т. 8-4, с. 183) сьцьвярджаецца, што першапачатковая назва вёскі Слабады Пухавіцкага раёну — Пудзіцкая Слабада (19 ст.). Пры гэтым у савецкі час сельсавет ужо чагосьці называецца Пудзецка-Слабодзкі. Далей напісана, што ў 1960 годзе вёска ўжо называлася Пудзецкая Слабада. У ГВБ (т. 8-5, с. 336) сьцьвярджаецца, што першапачатковая назва вёскі Слабады Ігуменскага раёну — Слабодка (19 ст.). Таксама ў пачатку артыкула пазначаныя варыятыўныя назвы («Пудзіцкая Слабада, Пудзецкая Слабада»), якія незразумела адкуль узяліся. Цікавы момант: яшчэ ў 1924 годзе гэтая вёска называлася Слабодкай, а ў 1960 годзе гэта ўжо была вёска Буднянская Слабада.

Атрымліваецца, што мы маем дзьве Слабады — Ігуменскага і Пухавіцкага раёнаў. Паводле ГВБ і ФКДАРБ найбольш слушнай варыятыўнай назвай для гэтых вёсак зьяўляецца форма Пудзіцкая Слабада. Калі іншых меркаваньняў ня будзе, то я пераймяную сельсавет на Пудзіцкаслабадзкі. --Ліцьвін (гутаркі) 03:06, 11 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, у ГВБ 8-4 на старонцы 185 згадваецца маёнтак Пудзіцк. --Ліцьвін (гутаркі) 13:57, 20 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]