Абмеркаваньне:Рафал Корсак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Накот формы Рафаіл: зрабіў невялікую падборку з дасяжнага мне матэрыялу + вытрымка з дапаможніка В. Шура «Беларуская антрапаніміка і тапаніміка»: «Такiм чынам, у сучасных беларускiх iмёнax, што тpaпiлi да нас з iншых моў, лiнгвiсты адзначаюць наступныя тыповыя фанетычныя i марфалагiчныя змены <...> дабаўленне галоснага о цi а да iмёнaў, якiя заканчвалiся на зычны: Гавриил → Гаўрыла, Кирилл → Кірыла i інш.». Дарэчы, падобны працэс можна пабачыць і з імём «Міхаіл», якое ў ст.-бел. крыніцах масава перараблялася ў «Міхайлу» (і паралельна ў «Міхала»). Вядома, варта шукаць навуковыя працы, але сам факт трансфармацыі імёнаў на «іл» сьведчыць, што гэта, напэўна, ня надта ўласьцівая для беларускай мовы форма. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 14:58, 18 ліпеня 2012 (FET)

А які варыянт імя ўжываецца ў аўтарытэтных крыніцах? --Jauhienij (гутаркі) 15:42, 18 ліпеня 2012 (FET)
Абодва (Рафал Корсак — [1], Рафаіл Корсак — [2]), іначай не было б дыскусіі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 17:24, 18 ліпеня 2012 (FET)