Абмеркаваньне:Садаводчае таварыства

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Як вы мяркуеце, ці варта дадаць да артыкулу сынонім "садаводства"? Дзякуй --Anton Žyluk (гутаркі) 15:18, 14 лютага 2022 (+03)[адказаць]

Не. Па-беларуску — садаводзтва. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 10:44, 15 лютага 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй! У такім выніку, варта дадаць сынонім — садаводзтва? Anton Žyluk (гутаркі) 14:15, 15 лютага 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю! Як маецеся? Лепей стварыць асобны артыкул Садаводзтва (d) паводле надзейнай крыніцы (Садоўніцтва // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 77. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5). З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:43, 15 лютага 2022 (UTC+3)
Выправіў яшчэ крыху артаграфію на вашай старонцы ўдзельніка і паправіў спасылкі на ўнутраныя. Спадзяюся, вы ня будзеце супраць. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 19:09, 15 лютага 2022 (+03)[адказаць]
Шчыры дзякуй! Anton Žyluk (гутаркі) 12:33, 19 лютага 2022 (+03)[адказаць]

Як правільна "Садаводчае таварыства" ці "Садоўніцкае таварыства"?Tbicr (гутаркі) 01:16, 16 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Паглядзеў інтэрвікі і схіляюся да пераносу ў Садовае таварыства (як ва ўкраінцаў), бо двухасноўнага слова «садаводчы» пазьбеглі яшчэ ў слоўніку Байкова і Некрашэвіча: садоўнічы — садоводческий. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:12, 16 красавіка 2022 (+03)[адказаць]