Абмеркаваньне:Сьпіс птушак Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаноўныя рэдактары Вікіпедыі! Адкуль Вы ўзялі гэтыя назвы і хто Вам сказаў, што яны беларускія? У 1999 годзе пры падрыхтоўцы першага палявога вызначальніка на беларускай мове "Птушкі Еўропы" (Варшава: ПВН - 2000) дзякуючы адмысловай тэрміналагічнай камісіі,ў якую ўваходзілі арнітолагі і мовазнаўцы, быў складзены Спіс навуковых назваў птушак Еўропы, які і выкарыстоўваўся ў вызначальніку. Мы стараемся, каб гэтыя назвы - ўпершыню пасля 1920-х гадоў не калькі расейскіх - выкарыстоўваліся як мага шырэй. І вось я знаходжу ў гэтым артыкуле дзіўныя рэчы - ціпа вяхіра і г.д. Не ганьбіце беларусаў, карыстайцеся Навуковымі беларускімі назвамі! Для птушак Беларусі іх можна знайсці на сайце птушкі.орг як файл пдф.

з павагай Дзьмітры Вінчэўскі, www.birdwatch.by

Дзякуй. Але, калі ёсьць час і жаданьне, можаце далучыцца да выпраўленьня назваў, спасылак і артыкулаў! — Wizardist г 01:23, 4 жніўня 2012 (FET)