Абмеркаваньне:Цэркарыёз

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адкуль такая назва «сьверб плыўца». Ці не арыгінальнае гэта дасьледаваньне?--Liashko (гутаркі) 01:08, 11 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Ніжэй пададзеная спасылка з такой назвай, хоць, вядома, падтрымліваю выкарыстаньне больш распаўсюджаных назоваў, а не пасьлядоўнае навязваньне пурызму. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:33, 11 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Апрача гэтага сьпісу сынонімаў, я нідзе ня змог знайсьці гэтай назвы.--Liashko (гутаркі) 15:42, 11 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
У такім выпадку пагатоў, такое неабгрунтаванае аўтарскае прасоўваньне пурызмаў пры яўнай перавазе (нават у прастаўленых спасылках у артыкуле) традыцыйных сыстэматычных назваў трэба абмяжоўваць (тэарэтычна можа высунуць нават у абмеркаваньне адпаведных запытаў). --Глеб Бераставы (гутаркі) 15:05, 12 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякую за ўвагу да маёй асобы, у тым ліку за чарговую ганебную спробу траўлі супраць мяне і хлусьлівае прыпісваньне "прасоўваньня пурызмаў". Калі ласка, супакойце ўжо сваю хворую выдумку пра быццам "традыцыйныя сыстэматычныя назвы". Ужо зьвяртаў Вашую ўвагу якраз у абмеркаваньні на "неабгрунтаванасьць" супярэчных правілам Вікіпэдыі спробаў "абмежаваньняў". Дагэтуль Вы мне выходзіць ілжыва абяцалі ( Пурызм у вашым маўленьні ): "ня буду йсьці на спрэчкі". Урэшце ў дадзеным выпадку "сыстэмным" ёсьць назоў "шыстасамны цэркарыяльны дэрматыт" (глядзіце Вікікоманс). Традыцыйным наадварот ёсьць якраз "сьверб плыўца" (глядзіце інтэрвікі). Калі ў Вас адсутнічаюць веды, хоць бы прыхоўвайце сваё невуцтва маўчаньнем і навучаньнем.--Удзельнік:W 21:47, 12 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
З Вашага боку было б больш канструкцыйна надаць спасылкі на крыніцы (у прыватнасьці, слоўнікі), а не абвінавачваць іншых у быццам бы асабістым перасьледзе (думаю, усе пагадзяцца з мною, што супольнасьць праекту больш цікавіць унёсак, які ўзбагачае праект) і "невуцтве" (усе аддаюць сабе справаздачу ў сваіх рэдагаваньнях). Зрэшты, калі Вам цікавае маё меркаваньне, то спадар Liashko заўчасна перанёс артыкул: варта было дачакацца аргумэнтацыі іншага. --Глеб Бераставы (гутаркі) 09:45, 13 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Дык у чым справа? Калі «сьверб плыўца» — традыцыйная назва, няхай аўтар дадасі крыніцаў, і перанясём назад, гэта справа не крытычная. Я перанёс пад тую назву, якая дае найбольшую колькасьць вынікаў у гугле ды пададзеная ў крыніцах.--Liashko (гутаркі) 17:08, 13 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Шкада, што Вы не "аддаеце сабе справаздачу ў сваім невуцтве". Было б "канструктыўна" з Вашага боку прынамсі адмовіцца ад хлусьні ў сваіх "быццам меркаваньнях" і маніпулятыўнага перакульваньня абвінавачаньня. Наўрадці хтось пагодзіцца, што Ваш пурызм, у тым ліку апошні і паўторны салдафонскі (жаўнерскі) ў артыкуле АТА ва Ўкраіне, "узбагаціў праект". Урэшце справа ў тым, што "сьпіс сынонімаў" зьмяшчае ў сабе адсылку на адразу 3 энцыкляпэдычныя слоўнікі, што ёсьць больш аўтарытэтнымі крыніцамі за іншыя пададзеныя крыніцы, дзе наогул у арыгінале "цЫркарыёз". Гугл - не крыніца.--Удзельнік:W 11:35, 16 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Сьпіс сынонімаў не падае крыніцы менавіта «сьвербу плыўца». Тым больш, там толькі расейскамоўныя крыніцы, і гэта ўжо нейкі адвольны пераклад. Мне не ўдалося знайсьці ніводнага рэальнага ўжываньня словазлучэньня «сьверб плыўца». Дзеля чаго рабіць назвай артыкула непапулярны назоў сярод сьпісу сынонімаў? Толькі таму, што вам ён больш падабаецца?--Liashko (гутаркі) 17:45, 16 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
У Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, лекары якога апісваюць хваробу ў газэтных неэнцэкляпэдычных крыніцах, таксама ёсьць толькі расейскамоўны сайт. "Рэальным ужываньнем словазлучэньня «сьверб плыўца»" ёсьць 2-ая спасылка. Сьверб плыўца якраз і ёсьць найбольш папулярным назовам, на што зьвяртаў увагу вышэй датычна "традыцыйнасьці". Тым больш ён ёсьць больш папулярным за ці то цырк-арыёз, ці то цэрк-арыёз, калі меркаваць паводле правапіснага разнабою замест майго "ўпадабаньня".--Удзельнік:W 21:00, 20 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Вы пададзіце хоць адну крыніцу ўжываньня «сьверб плыўца»? Я знайшоў толькі «сьверб купальшчыка». Але, ізноў жа, гэта не навуковая назваю. Цыркарыёз — памылка, якая ў сайтах пошуку знаходзіцца ў 10 выпадках. Паводле БЭ — «цэркарыі».--Liashko (гутаркі) 22:14, 20 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Паўторна зьвяртаю ўвагу на "крыніцу ўжываньня «сьверб плыўца»" пад №2 у сьпісе крыніцаў да артыкула. На жаль, тая памылка знаходзіцца ў крыніцах да гэтага артыкула, што належаць найбуйнейшаму беларускамоўнаму выданьню. Такі выпадак сьведчыць аб адсутнасьці ўстойлівага ўжытку такой назвы ў беларускай мове.--Удзельнік:W 23:15, 21 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Там гэтае слова ўсяго толькі ў сьпісе «ўмоўных сынонімаў». Чаму з усіх сынонімаў вы хочаце абраць менавіта той, які не ўжываецца? «Цэркарыёз» мае багатую колькасьць ужываньняў 1 2 3 4 5 6--Liashko (гутаркі) 01:04, 22 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Наадварот "умоўным сынонімам" адносна шыстасамнага цэркарыяльнага дэрматыту ёсьць цэркарыёз замест сьвербу плыўца. Апошні назоў ёсьць якраз абсалютным сынонімам і нават мае народны адпаведнік, які Вы самі знайшлі - "сьверб купальшчыка". Калі ласка, перастаньце хлусьліва паўторна мне прыпісваць "хаценьне абраць неўжывальны сынонім". Усе прыведзеныя Вамі ўжываньні ёсьць ненавуковымі і зьяўляюцца перакладамі з расейскай. 4-ая і 5-ая крыніцы наогул зьмяшчаюць няісную хваробу "цэркарыЁЗны дэрматыт", што ёсьць чарговым сьведчаньнем адсутнасьці ўстойлівага ўжытку такой назвы менавіта ў беларускай мове. З улікам усіх вышэй і раней пададзеных довадаў прапаную вярнуць першапачатковы назоў артыкула "Сьверб плыўца" ў якасьці асноўнага, дзе газэтны "цэркарыёз" падаваўся ў косках.--Удзельнік:W 19:55, 23 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Вы толькі на словах кажаце пра нейкую правільнасьць «сьверба купальшчыка», але на справе ня можаце гэтага даказаць. Праз гэта немагчыма назваць артыкул нераспаўсюджаным назовам са сьпісу сынонімаў. Устойлівы ўжытак — цэркарыёз, ня бачу ніякай неўстоўлівасьці.--Liashko (гутаркі) 21:47, 23 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, перастаньце хлусьліва прыпісваць мне Вашую ж спробу "даказаць правільнасьць «сьверба купальшчыка»". Пішу толькі аб вяртаньні асноўнага назову артыкула "сьверб плыўца", дзе газэтны русізм захаваецца ў якасьці дадатковага. Паўторна нагадваю, што Гугл ня ёсьць крыніцай. Сьведчаньнем "ўстойлівага ўжытку" можа выступаць энцыкляпэдычны слоўнік, які я якраз змог прывесьці ў якасьці доказу. Нарэшце заклікаю "ўбачыць устойлівыя" памылкі ў перакладзе з расейскай, што наўпрост даказваюць нераспаўсюджанасьць назову менавіта ў беларускай мове, пра які Вы "толькі на словах кажаце" быццам аб "правільным". --Удзельнік:W 13:20, 1 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]