Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Вікіфікатар

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У Вікіпэдыя:Вікіфікатар напісана:

  • Злучок, паабапал якога з кожнага боку стаяць тры ці чатыры лічбы (1985-1991);
  • Падвойны злучок ( -- ), паабапал якога стаяць прагалы альбо лічбы (1941--1945);

У той жа час, доўгі працяжнік (—) звычайна пазначаецца як ---, а паміж пазначэньнямі гадоў звычайна выкарыстоўваецца кароткі (1941–1945). Таму прапаную гэтыя працяжнікі апрацоўваць наступным чынам:

  • --- пераўтвараць у — (доўгі працяжнік);
  • -- пераўтвараць у – (кароткі працяжнік);
  • — паміж гадамі замяняць на – (доўгі на кароткі);
  • – у астатніх выпадках замяняць на — (кароткі на доўгі).

--Bełamp 15:38, 30 траўня 2009 (UTC)

А адкуль у вас зьвесткі, што пры пазначэньні гадоў мусіць выкарыстоўвацца кароткі працяжнік? Наколькі мне вядома, у кірылічнай тыпаграфскай традыцыі кароткага працяжніка не існуе, ёсьць толькі адзін — доўгі. А інтэрвалы лікаў пазначаюцца праз працяжнік, гэта напісана ў правілах, нават у выпадках кшталту 1—3. —zedlik 17:25, 30 траўня 2009 (UTC)
Крыніц на беларускай мове я не знайшоў, нажаль, але ў рускай традыцыі выкарыстоўваецца кароткі працяжнік: [1], [2], [3]. --Bełamp 09:07, 31 траўня 2009 (UTC)
Пачакайце, у расейскай мове таксама такога няма. Тыя спасылкі, якія вы прывялі, яны зьўляюцца хутчэй аўтарскім меркаваньнем. У Лебедзева так і напісана: «Представляется разумным ввести этот символ для обозначения диапазонов при числах и в русскую типографику». Вось разьдзел пра працяжнік з правілаў расейскай мовы: [4]. Там няма нічога пра варыятыўнасьць даўжыні працяжніку. У розных крыніцах ёсьць пэўная варыятыўнасьць наконт таго, калі працяжнік адбіваецца прагаламі, а калі не, але даўжыня паўсюль аднолькавая. Беларускія правілы: [5], таксама нічога няма. Увогуле, што тычыцца традыцыі ўжываньня працяжнікаў у беларускай мове, калісьці я зрабіў таблічку ўжываньняў двукосьсяў і працяжнікаў у беларускай мове пачатку 20 стагодзьдзя, калі не было ні кампутараў, ні значнага ўплыву на беларускую мову з боку СССР, — [6]. Дык вось кароткіх працяжнікаў не было нідзе. Ёсьць варыяцыі наконт адбіваньня/неадбіваньня прагаламі, але працяжнікі паўсюль доўгія. У прыватнасьці, Наша Ніва — 1911, напрыклад, піша: «жывуць за 5—6 руб.» (інтэрвал), «разам з вучыцелем С—чэм.» (скарачэньне), «30—31 чэрвеня ў Капылі» (яшчэ раз інтэрвал), «цукер 25—30 кап.», «40—50 градуснымі марозамі», «1—2 разы». Паўсюль выкарыстоўваецца толькі адзін від працяжнікаў. —zedlik 14:59, 31 траўня 2009 (UTC)
Я таксама пачытаў розныя меркаваньні. Так, насамрэч рознай даўжыні працяжніка не існавала да зьяўленьня вордаў і іншых латэхаў, дзе яны былі. Але ж большасьць усё ж сходзіцца на тым, што для дыяпазонаў доўгі працяжнік не зусім падыходзіць, бо ўводзіць занадта доўгую візуальную паўзу, якая там не патрэбная. --Bełamp 16:02, 31 траўня 2009 (UTC)
Магчыма, але на маю думку існыя правілы і беларускія тыпаграфскія традыцыі маюць большае значэньне, чым розныя (часам нават супрацьлеглыя) меркаваньні іншых людзей. Калі ж большасьць удзельінікаў выкажацца за ўвядзеньне ў Вікіпэдыю кароткага працяжніка нароўні з доўгім, то ён будзе ўведзены. —zedlik 22:03, 31 траўня 2009 (UTC)

Акрамя таго, ёсьць сэнс "--- замяняць на пасьлядоўнасьць з непарыўнага прагалу і доўгага працяжніка. --Bełamp 15:39, 30 траўня 2009 (UTC)

Не зусім зразумеў гэта. Мода двукосьсе лішняе ці не хапае? Ці маглі б вы прывесьці пару прыкладаў? —zedlik 17:25, 30 траўня 2009 (UTC)
У LaTeX двукосьсе перад доўгім працяжнікам пазначае, што працяжнік нельга адрываць ад папярэдняга слова, што адпавядае непарыўнаму прагалу. Таму для спрашчэньня імпарту тэкстаў з LaTeX-фарматаваньнем варта гэтую камбінацыю падтрымаць. --Bełamp 09:07, 31 траўня 2009 (UTC)
З.Ы. Выглядаць гэта будзе вось так "--- а далей зноў ідзе нейкі тэкст. --Bełamp 09:07, 31 траўня 2009 (UTC)
То бок, атрымліваецца, што тэкст кшталту «тэкст тэкст"---» варта ператвараць у «тэкст тэкст —», дзе другі прагал непарыўны? Добра, паспрабую. Фактычна, гэта зводзіцца да канвэртацыі «"---» у « —», бо непарыўныя прагалы ў такіх выпадках расстаўляюцца аўтаматычна. —zedlik 14:58, 31 траўня 2009 (UTC)
мусіць быць так: «так "--- а» пераўтварацца ў «так<nbsp><emdash><space>а». І ўвогуле, пасьля працяжніку непарыўны прагал ня мае сэнсу, бо пры пераносе працяжнік мусіць пакідацца на першым радку (таму там непарыўны прагал і ставіцца). --Bełamp 16:02, 31 траўня 2009 (UTC)
Дзкуй за прыклад, цяпер зразумела. Я абнавіў код скрыпта — пасьля абнаўленьня кэшу ў браўзэры мусіць працаваць. —zedlik 22:03, 31 траўня 2009 (UTC)

А можна зрабіць выпраўленьне артаграфіі? Напрыклад, усюды дзе напісана зве замяняць на зьве, звізьві, звязьвя, злезьле, злёзьлё, злізьлі, злюзьлю, злязьля, змезьме, змізьмі, змязьмя, знезьне, знізьні, знязьня, ллільлі, лляльля, нненьне, нніньні, ннюньню, нняньня, свесьве, свёсьвё, свісьві, свясьвя, слесьле, слёсьлё, слісьлі, слясьля, смесьме, смісьмі, смясьмя, снесьне, снісьні, снясьня, спесьпе, спёсьпё, спісьпі, спясьпя, ссесьсе, ссісьсі, ссясься, сцесьце, сцёсьцё, сцісьці, сцьсьць, сцюсьцю, сцясьця, цвецьве, цвёцьвё, цвіцьві, цвяцьвя, цмецьме, цмяцьмя, ццецьце, ццёцьцё, цціцьці, ццяцьця, з'езье, з'язья, здзезьдзе, здзязьдзя, амерыкаамэрыка, аперацыапэрацы, арсеналарсэнал, арфаграфіартаграфі, асартыменасартымэн, балансбалянс, бухгалтбухгальт, генерагенэра, грамадсграмадз, дакумандакумэн, дакумендакумэн, кампетэнкампэтэн, кафедркатэдр, класіклясы, ладзімірладзімер, лагічнлягічн, логілёгі, максімалмаксымал, метадмэтад, мэнэджменмэнэджмэн, мэханізмэханіз, нейтралнэўтрал, обелеўскобэлеўск, пазіцыпазыцы, планплян, перыядпэрыяд, рэзерврэзэрв, рэкамендрэкамэнд, рэкламрэклям, сістэмсыстэм, сітуацысытуацы, спецыялспэцыял, федэрацыфэдэрацы, ферэнцыфэрэнцы, эфектэфэкт і г. д. --Ліцьвін 12:00, 6 жніўня 2009 (UTC)

Мяркую, што ў мэтах падтрымкі падобную функцыянальнасьць будзе лепей зрабіць асобна. --EugeneZelenko 13:33, 6 жніўня 2009 (UTC)
Можна і асобна. --Ліцьвін 14:08, 6 жніўня 2009 (UTC)
На маю думку зрабіць такое рэальна, і таксама я больш схіляюся да асобнага скрыпта, бо Вікіфікатар займаецца тыпаграфікай. Тут справа ў тым, што калі канвэртаваць наркамаўку, пасьля ўсіх заменаў усё роўна застануцца канцы, бо сканвэртаваць правапісы бяз поўнага слоўніка немагчыма. Можна зрабіць, напрыклад, каб аўтаматычна пасьля канвэртаваньня дадаваўся шаблён {{Артаграфія}}, пасьля ручной вычыткі ўсяго артыкула, яго можна будзе прыбраць. Можна і не дадаваць, але тады трэба будзе абавязкова вычытваць артыкул пасьля канвэртацыі, бо памылкі хутчэй за ўсё застануцца і пра іх ніхто ня будзе ведаць. Але што я пакуль не ўяўляю сабе зусім, дык гэта якім чынам такі скрыпт лепей будзе акрывізаваць. Баюся, што як гаджэт ня будзе лепшым выйсьцем, бо вельмі шмат асаблівасьцяў выкарыстаньня. Можа проста як скрыпт: хто хоча, зможа яго падключыць сабе без праблемаў. Актывізацыю можна зрабіць кнопкай, падобнай да кнопкі Вікіфікатара. —zedlik 14:43, 9 жніўня 2009 (UTC)
Зрабіў. Скрыпт даступны па адрасе [7]. Падключыць яго сабе можна прапісаўшы ў асабісты monobook.js наступны радок:

document.write('<scr' + 'ipt type="text/javascript" src="' + '/w/index.php?title=%D0%A3%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA:Zedlik/nt.js' + '&action=raw&ctype=text/javascript' + '"></scr' + 'ipt>');

Пасьля гэтага трэба ачысьціць кэш браўзэра. А яшчэ лепей — скапіяваць скрыпт ва ўласную падстаронку (трэба будзе таксама зьмяніць спасылку ў сваім monobook.js), тады можна будзе дадаваць любыя дадатковыя правілы (яны там унізе). Працуе як Вікіфікатар, пасьля кнопкі Вікіфікатара дадаецца новая кнопка, націснуўшы на якую спалучэньні літараў наркамаўкі канвэртуюцца ў спалучэньні літараў тарашкевіцы, калі нешта зьмянілася, то ў пачатак артыкула дадаецца шаблён {{Артаграфія}}. —zedlik 17:15, 9 жніўня 2009 (UTC)
Прыклад дзеяньня: [8]. —zedlik 17:18, 9 жніўня 2009 (UTC)
Дзякуй! А чаму гэта нельга дадаць у Устаноўкі/Гаджэты/Рэдагаваньне артыкулаў? --Ліцьвін 17:22, 9 жніўня 2009 (UTC)
Я ня быў упэўнены, ці будзе гэтая прылада карысная шырокаму колу карыстальнікаў. Хаця цяпер мяркую, што з прымусовым дадаваньнем шаблёну {{Артаграфія}} усё будзе ня так страшна (менавіта з-за магчымасьці стварэньня пачвараў кшталту «сьпецыяльна», калі яны не дададзеныя ў сьпіс выключэньняў). Калі ня будзе пярэчаньняў, то пазьней дадам у гаджэты. —zedlik 17:31, 9 жніўня 2009 (UTC)
Дадаў вышэй новыя. Магчымы некарэктныя выпраўленьні. Прыклады: асьпект, персьпекты, адзьдзел. Можа дадаць асьпектаспэкт, аспектаспэкт, персьпектыпэрспэкты, перспектыпэрспэкты, адзьдзеладдзел? Таксама трэба асобнае месца, дзе можна будзе дадаваць прапановы. Каб яны не блыталіся. Прапанаваў, калі трэба абмеркавалі, дадалі, забыліся. --Ліцьвін 17:51, 9 жніўня 2009 (UTC)
Аспэкты і пэрспэкты ж можна ў агульны сьпіс дадаць. З прыстаўкамі трэба думаць, я пакуль ня ведаю, як іх выключыць. Па ідэі таксама трэба зьвяртаць увагу на назвы і літаратуру, якія ня мусяць зьмяняцца, але гэта ўжо ўручную, бо аўтаматычна нерэальна.
Дарэчы, калі будуць ячшэ выключэньні, маглі б вы іх зьмяшчаць асобным сьпісам, бо даставаць з гісторыі зьменаў вельмі нязручна? Але ўсё роўна ўсяго не пералічыць, бо гэта раўназначна стварэньню слоўніка.
Абмеркаваньне калі зробім гаджэт, то на старонцы абмеркаваньня гаджэта, калі не — то на старонцы абмеркаваньня сткрыпта. Але дзень-другі можна тут, пакуль усё вырашыцца. —zedlik 18:04, 9 жніўня 2009 (UTC)
Не пасьпеў дадаць гэта: Думаю, трэба мець агульны сьпіс, каб было лёгка праверыць, што ёсьць, а чаго няма. Спачатку прапановы дадаюцца асобна, пасьля даданьня ў скрыпт, пераносяцца ў агульны сьпіс. Я так бачу. --Ліцьвін 18:09, 9 жніўня 2009 (UTC)
Калі будуць два сьпісы (у скрыпце і асобны), то абавязкова што-небудзь згубіцца. У самім скрыпце пары словаў звычайным тэкстам прапісаныя, можна там паглядзець, калі што. Хаця калі хто-небудзь будзе падтрымліваць сынхранізацыю гэтых сьпісаў, то можна зрабіць проста асобнай падстаронкай. Але заблытацца ў іх будзе элемэнтарна, усе зьвесткі лепей трымаць у адным месцы і не дубляваць. —zedlik 18:16, 9 жніўня 2009 (UTC)
Згодзен. Зараз выдалю. Таксама зрабіце txtNT = txtNT.replace(/аспект/g, 'аспэкт') пасьля txtNT = txtNT.replace(/асартымен/g, 'асартымэн'), txtNT = txtNT.replace(/арсенал/g, 'арсэнал') пасьля txtNT = txtNT.replace(/аперацы/g, 'апэрацы'), txtNT = txtNT.replace(/кампетэн/g, 'кампэтэн') пасьля txtNT = txtNT.replace(/дакумен/g, 'дакумэн'), выправіце txtNT = txtNT.replace(/механіз/g, 'мэханіз'), txtNT = txtNT.replace(/план/g, 'плян'). --Ліцьвін 18:24, 9 жніўня 2009 (UTC)
Абнавіў. —zedlik 00:38, 10 жніўня 2009 (UTC)

Ці можна ў нас зрабіць так, каб спалучэньне " год]]" зьмянялася на "]] год"? --Ліцьвін 10:04, 24 жніўня 2009 (UTC)

Можна, але там не зусім відавочным чынам хаваюцца спасылкі, я ня памятаю ўсіх дэталяў, таму трэба разьбірацца. Думаю, дзе-небудзь на выходных пагляджу, калі хто-небудзь раней ня зробіць. —zedlik 00:36, 27 жніўня 2009 (UTC)

А ці можна зрабіць замену коду кшталту [[Брэтань|Брэтаньню]] на [[Брэтань]]ню? Заўважыў, што вікіфікатар у ру-вікі так умее.

Паспрабую зрабіць. —zedlik 17:27, 16 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Здаецца, ужо працуе? --Taravyvan Adijene 00:24, 20 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Памылковая замена[рэдагаваць крыніцу]

Заўважыў хібную замену: у II ст. н. э. -> у II сг. зв. э. [9]. Ці магчыма неяк выправіць? --Казімер Ляхновіч 20:53, 23 чэрвеня 2010 (UTC)

Гэта ён на «гэтак званы» зьмяняе? Дазваляю. Wizardist г 20:57, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
Дзякуй за паведамленьне, выправіў. —zedlik 21:15, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
Дзякуй за выпраўленьне! --Казімер Ляхновіч 21:41, 23 чэрвеня 2010 (UTC)

А вось наконт заменаў кшталту 1999 год --> 1999 год мы, здаецца, не дамаўляліся. --Taravyvan Adijene 03:30, 13 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Усё яшчэ ня выпраўлена. --Taravyvan Adijene 09:32, 28 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Закамэнтаваў. —zedlik 00:51, 22 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Колькі заўвагаў[рэдагаваць крыніцу]

А ці магчыма зрабіць, каб вікіфікатар не замяняў злучок на працяжнік у кодах ISBN (паміж трохзначнымі лічбамі, відаць, прыймаючы іх за гады) + забараніць вікіфікацыю тэксту ў межах коду выявы [[Файл:Прыклад.jpg]]? --Казімер Ляхновіч 20:22, 23 ліпеня 2010 (UTC)

У мяне, здаецца, ніколі ў ISBN не выпраўлялася нічога. Магчыма, гэта з-за правіла для гадоў. А наконт выяваў, дык лепей, каб не выпраўляў толькі імя файла, а вось апісаньне — лепей, каб выпраўляў. Wizardist г 21:38, 23 ліпеня 2010 (UTC)
Наконт ISBN, то прыкладам шыфр падобнага кшталту 978-985-11-0487-7 у выніку вікіфікацыі выпраўляецца на 978—985-11-0487-7 [10]. Яшчэ часам прыбіраецца кропка пасьля колькасьці старонак, т.б. ужо замест 536 с. ISBN 978-985-11-0487-7 атрымліваецца 536 с ISBN 978—985-11-0487-7. Датычна выяваў, сапраўды, варта было б забараніць вікіфікаваць толькі імя файла. --Казімер Ляхновіч 07:37, 24 ліпеня 2010 (UTC)
Так, сапраўды з ISBN праблема, дзякуй. Наконт выяваў. Наколькі я ведаю, у спасылках з квадратнымі дужкамі выпраўляецца толькі тое, што стаіць пасьля першай прамой рысы |, магчыма ў выявах гэтаксама, але пакуль я паспрабаваў вікіфікаваць [[Файл:Прык'лад.jpg]], і апостраф так і пры вікіфікацыі нічога не зьмянілася. Таму ці можна тут прыклад, дзе б атрымалася ўзнавіць памылку, каб зразумець, што менавіта ня так. Выпраўляць, напэўна ўжо буду на наступным тыдні. —zedlik 11:19, 24 ліпеня 2010 (UTC)
З выявамі перапрошваю, трохі памыліўся — праблемы існуе зь вікіфікацыя назваў файлаў у галерэях здымкаў <gallery></gallery>. Напрыклад, калі паспрабаваць зрабіць вікіфікацыю артыкула Саколка (горад). --Казімер Ляхновіч 16:17, 24 ліпеня 2010 (UTC)
Так, дзякуй за прыклад, праблема ў <gallery></gallery> сапраўды існуе. Паспрабую выправіць. —zedlik 23:59, 26 ліпеня 2010 (UTC)

ISBN/ISSN, мабыць ня вельмі прыгожа, але Зроблена. Пакуль ня вельмі хочацца чапаць галоўны выраз, што апрацоўвае гады. — Wizardist г 03:15, 5 кастрычніка 2012 (FET)

Назвы парамэтраў у шаблёнах[рэдагаваць крыніцу]

Я мяркую, што назвы парамэтраў у шаблёнах ніякім чынам ня мусяць апрацоўвацца. Цяпер стандартны апостраф замяняецца на слушны, што можа парушыць працу шаблёнаў. — Wizardist г 22:38, 18 лютага 2012 (FET)

Падобны выпадак. Варта зрабіць так, каб зьмест шаблёнаў наогул не апрацоўваўся вікіфікатарам, бо гэта можа выклікаць шмат непрыемнасьцяў. --Red_Winged_Duck 19:08, 5 студзеня 2013 (FET)
Так, гэта ўсё ўкладзеныя шаблёны і няправільнае іх загортваньне. Я ўжо думаў, што з гэтым рабіць і мабыць хутка буду з гэтым экспэрымэнтаваць. — Wizardist г 20:17, 5 студзеня 2013 (FET)
Здаецца, гэтай праўкай пытаньне пра апрацоўку шаблёнаў можа быць закрытае (калі я не зрабіў памылак). Адно што цяпер зьмест унутры шаблёнаў ніяк не апрацоўваецца — можна толькі выдзяляць асобна значэньні парамэтраў, калі трэба. Але гэта не супярэчыць таму, што было раней. — Wizardist г 02:56, 6 студзеня 2013 (FET)

А зь якой пары перасталі вікіфікавацца «...»«…»? --Taravyvan Adijene 16:12, 25 сьнежня 2012 (FET)

Зь якой — ня памятаю, але закамэнтавана. Раскамэнтаваць? Мне асабіста не падабаецца практыка выкарыстаньня гэтага сымбаля, асабліва ў сыстэмных паведамленьнях. — Wizardist г 19:46, 5 студзеня 2013 (FET)

Абнаўленьне[рэдагаваць крыніцу]

Ці магчыма зрабіць так, каб Вікіфікатар і Тарашкевізатар працавалі? --Ліцьвін (гутаркі) 11:49, 15 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ведаеце, у чым праблема, можаце зьвярнуцца да адміністратараў і прадаставіць код, які трэба ўставіць у код гаджэтаў. -- Taravyvan Adijene 13:34, 15 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык я і пытаю. Бачу, што браўзэры абнавіліся. Таксама нагадаю, я код не пісаў, а толькі прапаноўваў дапаўненьні. Ды і як я мог пісаць і рэдагаваць код, калі я ніколі ня быў адміністратарам? --Ліцьвін (гутаркі) 14:07, 15 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]