Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крытэры мусяць быць спачатку абмеркаваныя, а потым вызначаная прынцыповая розьніца паміж выбраным і добрымі артыкулам. --Red_Winged_Duck 10:29, 23 верасьня 2008 (UTC)

Поўнасьцю згодзен! Паколькі мы яшчэ не маем вызначаных межаў і крытэраў і паколькі гэтым зараз усё роўна ніхто не займаецца, я «схаваю» бягучы зьмест. --Юрцэвіч Дзьмітры 14:28, 26 сьнежня 2008 (UTC)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Крытэры абраньня[рэдагаваць крыніцу]

З улікам спэцыфікі нашага разьдзелу (невялікая колькасьць актыўных удзельнікаў), прапаную ўнесьці невялічкія зьмены крытэраў абраньня добрых/абраных артыкулаў, а менавіта:

У ангельскай Вікіпэдыі зусім іншы працэс абраньня артыкула, там няма галасаваньня за ці супраць, там аглядальнік бярэ на сябе функцыю рэцэнзэнта, які вычытвае артыкул і правярае адпаведнасьць усім крытэрам добрага артыкула і ён жа прымае выніковае рашэньне ці надаваць артыкулу статус. Пры гэтым іншыя ўдзельнікі таксама могуць пакідаць свае заўвагі, але выніковае рашэньне прымае менавіта аглядальнік. Прычым аглядальнікам ня можа быць аўтар (ці адзін з асноўных аўтараў, калі іх некалькі) артыкула. У нас ёсьць сыстэма рэцэнзаваньня, але яна не працуе як сьлед. Вось тут можна пачытаць інструкцыю для аглядальніка ў ангельскай Вікіпэдыі. А вось так працэс выглядае на практыцы. З улікам гэтага, магчыма, мае сэнс замяніць нашу сыстэму галасаваньня на сыстэму з аглядальнікам, калі на гэтую ролю знойдуцца ахвочыя. --Red_Winged_Duck 18:07, 27 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі «канчатковае рашэньне пра абраньне будзе прымацца першым аглядальнікам» (s:en:Wikipedia:Good_article_nominations/Instructions#Reviewing), менш верагодным стане расьцягваньне абмеркаваньня да «3-х месяцаў».--Удзельнік:W 14:05, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Так, сыстэма рэцэнзаваньня ў нас дакладна не працуе, таму й ангельская сыстэма наўрад ці будзе працаваць.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:50, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Хутчэй наадварот у сувязі з адсутнасьцю рэцэнзаваньня наўрадці выпадае разьлічваць на больш як аднаго аглядальніка пры вылучэньні артыкула ў добрыя.--Удзельнік:W 11:05, 4 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Прапанаваныя зьмены падтрыманы большасьцю галасоў.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:20, 11 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Прапанову аб тым, што «У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 4 удзельнікі» падтрымала менш за 4 удзельнікі. Тым часам 3-і дзень артыкул Варшаўская фондавая біржа на рэцэнзаваньні без адзінага водгука. Выглядае, што большасьць галасоў у дадзеным выпадку апынулася неправамоцнай паводле азначэньня самой прапанавай зьмены.--Удзельнік:W 00:27, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Шчыра кажучы, чакаў, што прыдзярэцеся :) Але ў сваю абарону магу сказаць, што гаворка йдзе пра абраньне артыкулаў, а ня зьмены правілаў (хаця спадзяваўся, што прагаласуе большая колькасьць удзельнікаў). Калі ж будзе падобная сытуацыя з абраньнем, трэба будзе зьвяртацца да больш-менш актыўных удзельнікаў на іхнія старонкі гутарак і прасіць прагаласаваць. Што да факту, што за тры дні яшчэ ніхто не выказаўся наконт артыкулу на рэцазаваньні, яшчэ раз даказвае, што ўдзельнікам проста бракуе часу і што ў такіх рэчах як рэцазаваньне/абраньне сьпяшацца ня трэба! І, вяртаючыся да колькасьці галасуючых, нагадаю: маёй мэтай не зьяўляецца прасоўваньне «маіх» правілаў! Калі цягам пэўнага часу (напрыклад, год, 6 месяцаў...) будзе бачна, што гэта — ня лепшы варыянт, то можна ж будзе ўнесьці новыя прапановы і прагаласаваць за іх! Упэўнены, што нам трэба разьвівацца, спрабаваць розныя варыянты і выбіраць лепшыя зь іх, а не чапляцца ўпарта за штосьці, што было зроблена на пачатковай стадыі такімі ж як і мы з Вамі ўдзельнікамі!--Lesnas ättling (гутаркі) 11:08, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Хутчэй наадварот тое, што за тры дні яшчэ ніхто не выказаўся наконт артыкулу на рэцэзаваньні, яшчэ раз даказвае неправамоцнасьць галасаваньня 3-х у падтрымку абраньня артыкула ня меней за 4 удзельнікамі. Прапаную Вам у сваю абарону ў такой сытуацыі зьвярнуцца да больш-менш актыўных удзельнікаў на іхнія старонкі гутарак і прасіць прагаласаваць за Вашую прапанову прынамсі 4-му ўдзельніку.--Удзельнік:W 11:40, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Зусім не. А сваёй бескампраміснасьцю Вы прымушаеце й мяне быць бескампрамісным: сказана «У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 4 удзельнікі », а не «ў падтрымку абмеркаваньня крытэраў абраньня». Калі ласка, паважайце меркаваньне большасьці!--Lesnas ättling (гутаркі) 12:33, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Дзякую за ўхвалу майго бескампраміснага адстойваньня Вашага ж меркаваньня. Калі ласка, калі ўжо ёсьць такая сытуацыя з галасаваньнем, трэба зьвярнуцца да больш-менш актыўных удзельнікаў на іхнія старонкі гутарак і прасіць прагаласаваць толькі аднойчы ў падтрымку для дасягненьня правамоцнасьці. Калі ласка, паважайце меркаваньне большасьці ў 4 удзельнікі, прапанаванай Вамі ж.--Удзельнік:W 16:41, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Успрымаць бескампраміснасьць, як ухвалу — Вашае права, хаця асабіста для мяне, гэта не зьяўляецца чымсьці станоўчым. Шкада, што Вы зноў не пажадалі пачуць мой аргумэнт, хаця я патлумачыў, у чым, на маю думку, розьніца паміж галасаваньнем за абраньне артыкулу і за абмеркаваньне крытэраў. Акрамя таго, наколькі мне вядома, у рознага кшталту галасаваньнях (рэфэрэндумах і г.д.) пры прапанове ўнесьці пэўныя зьмены, галасаваць прынята па старой сыстэме, пакуль новая не набыла моц. Вось Вам і правамоцнасьць! Спадзяюся, што хоць з гэтым Вы пагадзіцеся.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:11, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Зноў пачуў Ваш аргумэнт насуперак цьверджаньню пра адваротнае. Мяркую, што маю права на ўзаемнасьць. Па-першае, паводле вікіправілаў (Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі): «Актыўныя ўдзельнікі выпраўляюць фармат і зьмест, калі гэта патрэбна, сыходзячы з агульнага сэнсу ці з існуючых правілаў». Адмысловых «існуючых правілаў» датычна дадзенага выпадку няма, таму застаецца «сыходзіць з агульнага сэнсу». Наш з Вамі «агульны сэнс» падказаў Вам, што я «прыдзяруся». Вось Вам і адсутнасьць правамоцнасьці, бо Вашае ўласнае чаканьне прадугледжвае 4 галасы. Па-другое, вылучэньне ў абраныя артыкулы, якія, нагадаю, стаяць вышэй за добрыя (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы), насуперак «агульнаму сэнсу» будзе, калі нават увасобіць Вашую непрадуманую прапанову, суправаджацца меншымі патрабаваньнямі: «Артыкул павінен быць на абмеркаваньні ня меней за тыдзень. ... У падтрымку артыкула павінныя прагаласаваць прынамсі 3 удзельнікі». Па-трэцяе, нічога асабістага, але такія самыя ўмовы, якія Вы прапануеце скасаваць датычна вылучэньня ў добрыя артыкулы, тычыліся вылучэньня артыкула Стакгольм у абраныя, якому хапіла тых самых 3 недастаткова самакрытычных галасоў. Спадзяюся на Ваш «агульны сэнс», які Вы маеце выкарыстаць: 1) або на зварот да больш-менш актыўных удзельнікаў на іхнія старонкі гутарак і прасіць прагаласаваць за Вашую прапанову 4-му ўдзельніку ў падтрымку для дасягненьня правамоцнасьці; 2) або вярнуць старонцы вылучэньня ў добрыя артыкулы прынамсі аднолькавыя патрабаваньні, што й для вылучэньня артыкулаў у абраныя. Інакш захаваецца парушэньне «агульнага сэнсу».--Удзельнік:W 20:39, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Цалкам згодны, што добрыя й абраныя артыкулы мусяць мець прынамсі аднолькавыя патрабаваньні, таму трэба мадыфікаваць і крытэры абраных па той жа самай схеме. І калі Вы ўжо ўзгадалі Стакгольм: паглядзіце ўважлівей: там тры галасы «за» без майго недастаткова самакрытачнага голасу, акрамя таго — ніводнага супраць. І чаму гэта Вы называеце і іншых удзельнікаў «недастаткова самакрытычнымі»? Яны артыкул не пісалі (і, зрэшты, былі вельмі крытычнымі — за што ім шчыра ўдзячны)! І яшчэ: супраць маёй «непрадуманай» прапановы пакуль выказаліся толькі Вы (што, вядома, ня значыць, што Вашае меркаваньне ня вартае ўвагі).--Lesnas ättling (гутаркі) 23:26, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Недастаткова самакрытычныя, бо паводле Вашай уласнай прапановы Вашаму ж артыкулу не стае 1-го голаса. Тое самае тычыцца неправамоцнасьці зацьвярджэньня прапановы меншай колькасьцю галасоў, чымся прапануецца зацьвярджаць вылучэньне саміх артыкулаў. Тут падвойнае, калі не патройнае, парушэньне «агульнага сэнсу». Адсюль і вынікае непрадуманасьць падвядзеньня выніку пад прапановай 3-ма галасамі за рашэньне 4-ма галасамі. І наогул, чаму ня 10 галасоў? Хто больш? Разумею, што Вас асабіста кранула абраньне 1-го артыкула ў добрыя бяз Вашага голасу. Аднак гэта благая нагода для прапановы, якая ў выніку вядзе супраць агульнага сэнсу ды ўтвараецца не з таго канца.--Удзельнік:W 00:39, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Яшчэ раз тлумачу «агульны сэнс»: недастаткова самакрытычным можа быць толькі ініцыятар, я казаў толькі пра гэта, а Вы абвінавачваеце іншых (=незацікаўленых удзельнікаў). Са «Стакгольмам» усё ў парадку: «3 галасы акрамя ініцыятару» (сам не галасаваў, бо лічыў, што ініцыятар ня мае на гэта права). Ня трэба кідацца ў радыкалізм: калі 3 галасы «замала», то 10 (20, 50) — зашмат. Наконт таго, што мяне, нібыта, закранула, што я не прагаласаваў за вылучэньне аднаго з прапанаваных Вамі артыкулаў — Вы якраз, памыляецеся: я магу не галасаваць наогул, але ў прапанаваных Вамі артыкулаў быў бы на 1 голас менш. І калі безь мяне заўсёды набіралася б дастаткова галасоў — быў бы толькі рады, і ажыцьцяўляў бы, замест гэтага, свае вікі-пляны. Мяркую, гэта хутчэй Вас закранула, што я Вам параіў не сьпяшацца, і патлумачыў, чаму.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:18, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Магу Вас парадаваць, што бяз Вас заўсёды набіралася дастаткова галасоў. Таму можаце ажыцьцяўляць, замест парушэньня правамоцнасьці, свае вікі-пляны. Што да памылкі, то хутчэй наадварот прапанаванае Вамі ж павелічэньне абавязковай колькасьці галасоў на 1 апынаецца бессэнсоўным, бо ўсё адно набіраецца дастаткова галасоў бяз Вашага 5-га. То бок мяне гэта не магло закрануць нават пры жаданьні. Параю Вам сапраўды не сьпяшацца і нарэшце зьвярнуцца да больш-менш актыўных удзельнікаў на іхнія старонкі гутарак і прасіць прагаласаваць 4-га ўдзельніка ў падтрымку для дасягненьня правамоцнасьці. Прычыну падрабязна тлумачыў вышэй. Інакш мне давядзецца распачаць адкат Вашай неправамоцнай зьмены правіла, якая пакуль ідзе ў парушэньне агульнага сэнсу.--Удзельнік:W 20:51, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дзякуй за спробу парадаваць мяне, але я ўжо сам неяк разьбяруся, як і дзе мне расставіць прыярытэты ў маёй вікі-дзейнасьці, і ці мае мой голас сэнс, або не. А вось адкатваць зьмену правіла, якая Вам не спадабалася, на маю думку, ня варта, бо якраз гэтае Вашае дзеяньне і будзе неправамоцным, паколькі, як ужо было сказана вышэй, пакуль прапанаваныя зьмены не набылі моц, дзейнічалі старыя правілы, паводле якіх расклад 3 галасы «за» і 1 «супраць» быў дастатковым для прыняцьця гэтых самых зьменаў, ды і гаворка ішла пра самі крытэры абраньня абраных/добрых артыкулаў, а не пра іхняе абмеркаваньне. Іначай, я б даўно ўжо (т.б. да падвядзеньня выніку) зьвярнуўся да іншых удзельнікаў, з просьбай прагаласаваць! Таму, калі Вы зробіце неправамоцны адкат, мне нічога не застанецца, як скасаваць Вашае рэдагаваньне. Усё яшчэ спадзяюся на Вашае разуменьне.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:28, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Згаданага Вамі старога правіла, паводле якіх расклад 3 галасы «за», зь іх 1 несамакрытычны, і 1 «супраць» быў дастатковым для прыняцьця гэтых самых зьменаў, не існавала. Існавала і існуе правіла агульнага сэнсу, пра што пісаў вышэй. Зь 19 красавіка Вы тройчы адмовіліся дасягнуць правамонасьці прапанавай Вамі зьмены правіла. Будзем высьвятляць праз адміна.--Удзельнік:W 14:50, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
То бок цяпер Вы сьцьвярджаеце, што правіла, супраць зьменаў у якое Вы так змагаліся, а менавіта: «У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 3 удзельнікі і пры гэтым ня меней за палову ўсіх прагаласаваўшых» не існавала? Вы шматразова адмовіліся пачуць мае аргумэнты, беспадстаўна абвінавачваючы мяне ў неправамоцнасьці. Цалкам згодны высьвятліць праз адміна: маёй мэтай не зьяўляецца парушэньне правілаў, а іх мадыфікацыя зьяўляецца цалкам правамоцнай.--Lesnas ättling (гутаркі) 15:56, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Па-першае, калі неабходнае меркаваньне адміністратара, маю сказаць, што праведзенае галасаваньне цалкам правамоцнае ў цяперашнім выглядзе. І артыкул пра Варшаўскую фондавую біржу будзе абірацца па новых правілах, г. зн. мае атрымаць ня менш за 4 галасы і галасаваньне мае доўжыцца ня менш за два тыдні. Калі спадару W неабходны яшчэ адзін голас Падтрымліваю, то ён можа за яго залічыць мой. Цяпер жа наогул да сытуацыі, як я бачу абодва бакі імкнуцца палепшыць як сыстэму адбору, так і яго празрыстасьць, каб галасы былі ня проста фармальныя, а сапраўды правяраліся крытэры адпаведнасьці, таму ўсё ж прапаную яшчэ раз прыгледзецца да сыстэмы вылучэньня артыкулаў у ангельскай Вікіпэдыі. Скажам, спадар W вылучае артыкул у добрыя, а спадар Lesnas ättling вызваўся яго ацаніць, для гэтага трэба ўзяць Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў і прайсьціся па кожным зь іх, калі скажам маюцца недахопы, то адзначыць іх (недастатковы памер уводзінаў ці ня ўсе сьцьверджаньні маюць спасылкі на крыніцы і г. д. у адпаведнасьці з крытэрамі). Калі пытаньняў няма, тады спадар Lesnas ättling прымае рашэньне пра наданьне статусу і ня трэба чакаць два тыдні ці болей. Калі ўзьнікаюць спрэчкі, то спадар Lesnas ättling можа скарыстацца правам паклікаць незалежнага ўдзельніка, які не прымаў удзелу ў спрэчцы і ўжо ён прымае рашэньне. Такім чынам, няма патрэбы чакаць фармальныя галасы, якія нават не гарантуюць, што ўдзельнік прачытаў артыкул. У прапанаванай жа сыстэме ёсьць спадзеў, што прынамсі рэцэнзэнт уважліва азнаёміцца з артыкулам (хаця мы і ня маем такой гарантыі, але ўсе дзеяньні будуць празрыстыя і будуць бачныя ўсім). Зрэшты ў выпадку нейкіх парушэньняў нічога не замінае зьняць з артыкула статус ці адхіліць рэцэнзэнта, які будзе абіраць неадпаведныя правілам артыкулы. Наогул я бы прапанаваў паспрабаваць такую сыстэму ўжо на артыкуле Варшаўская фондавая біржа, дзе б спадар Lesnas ättling мог бы выступіць рэцэнзэнтам і абодва бакі маглі б выказацца адносна новай сыстэмы. --Red_Winged_Duck 19:07, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дзякуй за Вашае меркаваньне і прапанову. Ня ведаю, ці зьяўляецца ангельская сыстэма лепшай, але я ня буду супраць таго, каб паспрабаваць і яе, бо калі не паспрабаваць — то й не даведаемся, наколькі яна добрая/кепская. Вось толькі рэцэнзэнтам артыкулу Варшаўская фондавая біржа я дакладна стаць не змагу, бо калі быць адзіным рэцэнзэнтам, то й адказнасьць павялічваецца ў некалькі разоў і, адпаведна, час, які патрэбны на (вельмі) ўважлівую вычытку й ацэнку артыкулу. Магчыма змагу быць рэцэнзэнтам у будучыні. Вядома ж, ня буду супраць, калі хтосьці пажадае стаць рэцэнзэнтам вышэйназванага артыкулу. Калі не — прагаласуем па прапанаванай мной і падтрыманай яшчэ 3-ма галасамі сыстэме. Зрэшты: галасаваньне датычылася ня толькі добрых, але й абраных артыкулаў (аб гэтым згадваецца недзе ўверсе), таму, калі што: як разумею, і абраныя артыкулы будзем абіраць па ангельскай сыстэме?--Lesnas ättling (гутаркі) 21:39, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Тое, што павялічваецца адказнасьць — гэта ўжо станоўчы водгук. :) Але я пакуль не прапаную зусім замяніць сыстэму галасаваньня на рэцэнзію, а толькі паспрабаваць, як яна можа працаваць і выявіць магчымыя недахопы ці перавагі. Артыкул жа будзе абірацца па прынятай вышэй схеме. --Red_Winged_Duck 21:59, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
З задавальненьнем прыму ўдзел у рэцэнзаваньні, калі будзе болей часу, але ў бліжэйшыя два тыдні — дакладна не змагу. :) --Lesnas ättling (гутаркі) 15:53, 23 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Я наогул за большасьць галасоў ў нейкі прамежак часу. Быў сам сьведкаю, калі галасавала 2 чалавекі і потым некалькі месяцаў ніхто нічога не рабіў. Усё падвісала. Ні вайны-ні міру....--Raviaka Ruslan (гутаркі) 00:21, 22 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Як вылучыць кандыдатам ў добрыя артыкулы артыкул, які калісьці ўжо меў гэты статус?[рэдагаваць крыніцу]

Хачу вылучыць артыкул Аляксандар Мароз кандыдатам ў добрыя артыкулы. Калісьці артыкул ўжо меў гэты статус. Пры спробе стврыць намінацыю ўмяне адчыняецца абмеркаваньне папярэдняй намінацыі. Як зрабіць новую намінацыю? Буду ўдзячны, калі нехта падкажа, як гэта зрабіць. Vasyl` Babych (гутаркі) 03:46, 22 красавіка 2024 (+03)[адказаць]

Варта стварыць Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Аляксандар Мароз/Архіў 1 і перанесьці туды папярэднюю намінацыю (прыклад афармленьня — Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Міхась Чарот/Архіў 1 і Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Міхась Чарот), бо маем наступную рэкамэндацыю ў тэхнічным рэглямэнце Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы: «Калі артыкул ужо высоўваўся ў добрыя, але ня быў выбраным, тады ён можа быць паўторна намінаваны толькі пасьля яго дапрацоўкі, праведзенай з улікам усіх выказаных у ходзе абмеркаваньня заўваг. Намінуючы паўторна, скарыстайцеся наяўнай падстаронкай намінаваньня артыкула, прыбраўшы папярэднія абмеркаваньні ў архіў падстаронкі і падаўшы на іх спасылку». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:35, 22 красавіка 2024 (+03)[адказаць]