Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Неадназначная катэгорыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Думаю, лепей усё ж ствараць катэгорыі-неадназначнасьці, ставіць у іх {{неадназначная катэгорыя}} і падаваць сьпіс дакладных катэгорыяў. Wizardist г 14:12, 2 жніўня 2010 (UTC)

Было падобнае пытаньне: ВП:Форум/Архіў_5#Катэгорыі-неадназначнасьці. Магчыма, варта правесьці абмеркаваньне яшчэ раз, ацаніць перавагі і недахопы кожнага з спосабаў, і прыйсьці да канкрэтнага выніку. Мне асабіста дык неістотна, але пытаньне існуе. —zedlik 14:18, 2 жніўня 2010 (UTC)
Я ня думаю, што гэта добрая ідэя. Наяўнасьць «сіняй» катэгорыі ў артыкуле стварае ілюзію таго, што такая катэгорыя існуе і ўсё добра, а вось чырвоная катэгорыя вымагае яе стварэньня або выпраўленьня. І пры спробе стварэньня «чырвонай» катэгорыі ўдзельнік будзе бачыць адпаведнае папярэджаньне. Да таго ж ня прыйдзецца трымаць пустыя катэгорыі. --Red_Winged_Duck 15:02, 2 жніўня 2010 (UTC)
Якое ўдзельнік будзе бачыць папярэджаньне? Wizardist г 15:11, 2 жніўня 2010 (UTC)
«Увага: Вы ствараеце старонку, якая раней была выдаленая» і далей прычына, чаму была выдаленая старонка, напрыклад: [1]. --Red_Winged_Duck 15:31, 2 жніўня 2010 (UTC)
Дарэчы, можа варта зрабіць яго больш заўважным? Ну там чырвонае тло, усе справы. —zedlik 15:49, 2 жніўня 2010 (UTC)
Калі ёсьць магчымасьць, то можна. --Red_Winged_Duck 18:41, 2 жніўня 2010 (UTC)

Я падумаў вось пра што. Wizardist г 18:58, 2 жніўня 2010 (UTC)