Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:Тэматычны тыдзень/Біблія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Разумею, што кожны вольны займацца тым, чым хоча і што можа, але здаецца тэмы з падпункту Каталіцтва з усялякімі архітэктурамі і распаўсюджаньнем па краінах не суадносяцца напрамую з азначанаю тэмаю Бібліі.--Mr. Sрock (гутаркі) 15:43, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Так, ТТ плаўна перацякае зь Бібліі ў Каталіцтва. — Wizardist г 15:47, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Гэта рэшткі прапановы тэматычнага тыдню па каталіцтве, які аднак так і ня быў зрэалізаваны. Мне шкада было ўсё выдаляць, але можа што-небудзь неістотнае сапраўды закамэнтаваць. І спадарства, калі ласка, зрабіце больш прапановаў па Бібліі — добра было б пачаць на ўік-энд або ў пачатку наступнага тыдню. --Renessaince 16:12, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Апокрыфы дадавай у сьпіс. :) Можаш зрабіць сьпіс навігацыйных і іншых шаблёнаў, якія будуць да рэчы, я з радасьцю іх зраблю ў ходзе тыдню. — Wizardist г 16:15, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Навошта гнаць коней? Хай тэма высьпее, усё падрыхтаваць-заплянаваць, распачынаць можна і пазьней, ліпень-жнівень. Не гарыць. Тым болей тэматыка такая адказная.--Mr. Sрock (гутаркі) 16:22, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Пакуль асабліва часу няма, ня ўпэўнены, ці атрымаецца заняцца падрыхтоўкаю шаблёнаў.
Тэматыка адказная, таму й шкада, што ў нас дагэтуль яна зусім не распрацаваная. Калі коней усё ж крыху пагнаць, дык спадзяваўся, што ў суботу мог бы ўжо пачаць чарговую майстар-клясу па Вікіпэдыі, і акурат бы стварылі колькі артыкулаў па тэме. Ну і яшчэ на падыходзе 50 000 артыкулаў, а да гэтай пары можна было б ужо пачаць новы тэматычны тыдзень, тэматыка якога ўсё яшчэ абмяркоўваецца. --Renessaince 17:00, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Шчыра кажучы, таксама хацеў паўдзельнічаць у тыдні, але штосьці ў вікіпэдыі рабіць якраз першую палову ліпеня у мяне ня атрымаецца. Можа прыяднаюсь тады ў канцы тыдня.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:06, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Асноўны пераклад Бібліі[рэдагаваць крыніцу]

Таксама варта вызначыцца з асноўным беларускім перакладам Бібліі, паводле якога ў артыкулах будуць цытавацца тыя ці іншыя ўрыўкі. --Jauhienij (гутаркі) 16:46, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Я даў у крыніцах спасылку на Біблію з сайта Беларускай Праваслаўнай Царквы. Якраз тарашкевіцаю.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:08, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Мяркую, артыкулаў для старту тыдня хапае. — Wizardist г 18:44, 1 ліпеня 2013 (FET)

Па традыцыі, два тыдні? --Renessaince 10:42, 3 ліпеня 2013 (FET)
На гэта воля бож твая. — Wizardist г 13:03, 3 ліпеня 2013 (FET)
А можа з 7.7. распачнем? -- шчасьлівая лічба, акрамя таго-- нядзеля. Было б вельмі сымбалічна!--Lesnas ättling (гутаркі) 15:00, 4 ліпеня 2013 (FET)
Добра будзе, калі Вы таксама далучыцеся да ўдзелу. Сымбалізм — для кабалістаў. ;) --Renessaince 15:03, 4 ліпеня 2013 (FET)
Богу вядома, але сам я далучыцца пляную! А Хрысьціянскі сымбалізм -- гэта ня так ужо й кепска :)--Lesnas ättling (гутаркі) 15:10, 4 ліпеня 2013 (FET)
Паколькі іншых меркаваньняў няма, пакуль усё застаецца як ёсьць. Заўтра пачынаем! --Renessaince 19:49, 5 ліпеня 2013 (FET)

Можа на час тыдню замяніць абвестку пра ізраільскі конкурс на біблійны тыдзень? Ці зрабіць, як раней, банэр у апошніх зьвестках. --Renessaince 00:24, 7 ліпеня 2013 (FET)

Ня варта скасоўваць мае ўдакладненьні, бо «Тэль» — гэта частка назвы (гл., напрыклад, інтэрвікі ці прэамбулы ў іншамоўных артыкулах пра гэтыя мясьціны). --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:41, 12 ліпеня 2013 (FET)

І што ў інтэрвіках? Там таксама пераважна без «тэль», што азначае форму рэльефу. --Renessaince 17:46, 12 ліпеня 2013 (FET)
Пра форму рэльефу я ведаю. Што адносна да інтэрвікаў, то зазірніце хоць бы сюды en:Tel_Be'er_Sheva і прайдзіцеся курсорам мышы па інтэрвікі, убачыце, што тэль таксама прысутнічае і ў трансьлітарацыі на іншыя мовы.
P.S. Калі верыць en-wiki, у назьве Тэль-Авіў «тэль» таксама азначае форму рэльефу. Кіруючыся вашай лёгікай, трэба пісаць проста «Авіў»? --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:01, 12 ліпеня 2013 (FET)
Тады варта быць пасьлядоўным і ў дадзеным выпадку пісаць Тэль Мэгіда (ці Мэгіда (холм) альбо Мэгіда (курган)) і г.д., бо інакш тут будзе вясьціся пра сучасныя населеныя пункты ці кібуцы: гл. en:Tel Megiddo і en:Megiddo --Jan Marozaŭ г 19:12, 12 ліпеня 2013 (FET)
Амаль усе артыкулы ў інтэрвіках, акрамя en:Tel Megiddo, без прыстаўкі «тэль». Тое самае тычыцца і Хацору. --Renessaince 19:53, 12 ліпеня 2013 (FET)
Калі браць Тэль Хацор, то прынамсі сем інтэрвікаў маюць прыстаўку Тэль. Тут жа вядзецца пра гэтыя самыя тэлі, біблійныя халмы, а ёсьць яшчэ кібуцы, прыродныя, рэгіёны, рэгіянальныя рады і т.п. --Jan Marozaŭ г 21:46, 12 ліпеня 2013 (FET)

Ня варта скасоўваць мае праўкі, якія не датычаць Вашых удакладненьняў. --Renessaince 07:31, 13 ліпеня 2013 (FET)

Ва ўсе артыкулы, пазначаныя ў гэтым сьпісе, прастаўлены шаблён {{Артыкул, створаны ў межах тэматычнага тыдня Бібліі‎}}. Калі дзесьці ён прысутнічае памылкова/прастаўлены ў артыкул, дзе ён не патрэбны, калі ёсьць артыкул, куды я забыўся яго паставіць — буду ўдзячны за дапамогу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:52, 18 ліпеня 2013 (FET)

Намагаўся сам,але канчаткова заблытаўся ў тэгах—пляшках/шаблёнах. Можа хто-небудзь у змозе стварыць шаблён {{Рукапіс Эвангельля}}? За аснову і дызайн можна ўзяць Шаблён:Пераклад Бібліі, хацелася б мець нешта падобнае на гэта ru:Пересопницкое Евангелие ў артыкулах па Эвангельлях. Дакумэнтацыя павінна збольшага выглядаць наступным чынам:

{{Рукапіс Эвангельля
| назва             = 
| выява             = 
| шырыня выявы      = 
| подпіс да выявы   = 
| поўная назва      = 
| іншыя назвы       = 
| мова  напісаньня  = 
| час напісаньня    = 
| месца напісаньня  = 
| аўтар(ы)          = 
| аб'ём (старонак)  =
| матэрыялы         =
| памеры            =
| вага              =
| месцазнаходжаньне =  
| ўэб-спасылка      = 
}}

Спадзяюся, хтосьці дачытаў да канца, з надзеяй.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:58, 20 ліпеня 2013 (FET)

Я карыстаюся шаблёнам {{Твор мастацтва}}. Па парамэтрах амаль усё тое, што вам патрэбна. --Renessaince 20:17, 20 ліпеня 2013 (FET)
Я ведаю пра гэты шаблён, і таксама вымушаны карыстацца, але лічу асобны шаблён быў бы цалкам дарэчны і зручны.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:13, 20 ліпеня 2013 (FET)