Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Прэс-рэлізы/20k

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Умоўныя абазначэньні[рэдагаваць крыніцу]

Чырвоным колерам у цяперашняй вэрсіі тэксту вылучаныя лічбы, якія варта будзе абнавіць перад публікацыяй, бо яны, досыць імаверна, могуць значна зьмяніцца. —zedlik 02:45, 30 траўня 2009 (UTC)

Загружаныя файлы[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што не варта акцэнтаваць увагу на загружаных файлах. Частку з іх трэба было бы перанесьці на Commons, частку выдаліць (якія не выкарыстоўваюцца, альбо ёсьць вольныя альтэрнатывы). А тыя што застануцца — ня вольныя, да стварэньня якіх Вікіпэдыя ня мае дачыненьня. --EugeneZelenko 13:42, 30 траўня 2009 (UTC)

Згодны, слушна. А што з сказам пра выдаленьнье каля 200 файлаў зь няпэўным ліцэнзійным статусам, бо ён нібыта ўскосна зьвязаны з файламі? Прыбраць ці хай застаецца? —zedlik 13:52, 30 траўня 2009 (UTC)
Мяркую, што гэта варта пакінуць. Усё ж спроба прытрымлівацца агульных правіл «Вікімэдыя» і Бэрнскай канвэнцыі (адпаведна артыкула 19 закона РБ). --EugeneZelenko 14:51, 30 траўня 2009 (UTC)
Так, варта, напэўна, так і зрабіць. —zedlik 17:28, 30 траўня 2009 (UTC)

Я абнавіў прэс-рэліз да актуальнага стану. Калі ў каго ёсьць заўвагі па зьмесьце альбо ёсьць ахвотныя, паўдзельнічаць у рассылцы, — то калі ласка. Іначай сам зьбіраюся адправіць існы варыянт гадзіны праз паўтары. —zedlik 11:01, 17 чэрвеня 2009 (UTC)

Пагналі :) —zedlik 15:18, 17 чэрвеня 2009 (UTC)

Разаслаў. —zedlik 16:15, 17 чэрвеня 2009 (UTC)