Абмеркаваньне катэгорыі:Зьявіліся ў XV стагодзьдзі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную стварыць катэгорыю Населеныя пункты, заснаваныя ў ** стагодзьдзі, бо шмат чаго магло зьявіцца за стагодзьдзе. --Ліцьвін 15:24, 2 траўня 2009 (UTC)

Думаю, нічога кепскага тут няма. Але магчыма варта разьвесьці праз катэгорыі паняткі «зьявіліся ў 15 стагодзьдзі» і «першыя згадкі адносяцца да 15 стагодзьдзя», бо гэта не зусім адно і тое самае. —zedlik 15:35, 2 траўня 2009 (UTC)
Я ведаю, але мяркую ня трэба. Першыя згадкі чаго? Усяго. Менавіта таму я і прапаную агульную катэгорыю для населеных пунктаў, бо іх шмат і лепш каб яны ўсе былі ў адной катэгорыі. --Ліцьвін 15:43, 2 траўня 2009 (UTC)
Але гэта можа не адпавядаць рэчаіснасьці. Напрыклад, Менск упершыню згадваецца ў 11 стагодзьдзі, але пэўна сказаць, што ён зьявіўся ў 11 стагодзьдзі ніхто ня можа: магчыма гэта было 10 стагодзьдзе, магчыма 9, а можа і 11 — невядома. Таму ўключаць Менск у катэгорыю «Населеныя пункты, заснаваныя ў 11 стагодзьдзі» будзе няправільна. Калі ўжо вылучаць асобна населеныя пункты, то можна ў катэгорыі 11 стагодзьдзе стварыць падкатэгорыю «Населеныя пункты 11 стагодзьдзя», куды ўключыць яшчэ 2 падкатэгорыі — для заснаваных і для тых, што згадваюцца. —zedlik 16:01, 2 траўня 2009 (UTC)
Гэта і так зразумела. Але ў наш час першая згадка, як нядзіўна, і лічыцца заснаваньнем населенага пункта і сьвяткуюць, і гавораць, што гэтаму населенаму пункту ўжо столькі і столькі гадоў (не ад часу заснаваньня, а ад часу згадваньня). Таму я лічу, што дзяліць ня трэба, хай заснаваны і ўсё. Менск уключаецца ў катэгорыю «Гарады, заснаваныя ў 11 стагодзьдзі». --Ліцьвін 16:15, 2 траўня 2009 (UTC)
Ну а я так не лічу, бо гэта недакладна для энцыкляпэдыі. Што будзем рабіць? Дарэчы, першая згадка пра Менск — 3 сакавіка, але гэты дзень ніяк не сьвяткуецца, афіцыйныя сьвяты праводзяцца ў верасьні. —zedlik 16:33, 2 траўня 2009 (UTC)
І я так не лічу, але так усе робяць. Жыткавічы таксама маюць дзень, але 500 гадоў сьвяткавалі таксама ў верасьні, бо, як небанальна, у пачатку восені ўжо ёсьць што есьці, толькі-толькі сьвежы ўраджай сабралі. Тое самае і Менск. --Ліцьвін 16:42, 2 траўня 2009 (UTC)
Які сэнс рабіць як усе, калі яны робяць няправільна, тым больш вы так таксама ня лічыце? І Менск — ня тое самае, Дзень гораду ў верасьні пачаў сьвяткавацца ў Менску толькі недзе ў пачатку 2000-х. —zedlik 18:55, 2 траўня 2009 (UTC)
Я казаў пра прычыну чаму сьвяткуюць Дзень гораду ў пачатку восені. І Жыткавічы і Менск (другая субота верасьня) і Масква (першая нядзеля верасьня) тое самае. Я ня бачу сэнсу ў дзяленьні на першыя здагадкі і заснаваны, бо гэта ўсё вельмі нявызначана. Усюды пазначаецца год, і нікога не турбуе, што гэта, ад гэтага году вядзецца жыцьцё гораду, таму няма сэнсу дзяліць гэтае. Вось ёсьць зьвестка, вось і зьявіўся. Навошта яшчэ нешта выдумляць? Я бачу, што зараз робіцца ў Расейскай Вікіпэдыі, і я думаў, што лепш будзе ў самым пачатку вырашыць гэтую праблему. Але... Добра, бачу рана падняў пытаньне. Пачакаем яшчэ. --Ліцьвін 19:49, 2 траўня 2009 (UTC)
А ёсьць процьма гарадоў, дзе Дзень гораду адзначаецца і вясной, і ўлетку. І для Менску Дзень гораду пэўны час быў улетку. Таму вашае тлумачэньне пра восень для мяне крыху дзіўнае. Але мы ўжо адхіліліся ад тэмы. А пытаньне — ня рана. Пасьля будзе, што калі ўжо так склалася, то хай і застаецца. Нашмат прасьцей вырашыць цяпер. —zedlik 20:17, 2 траўня 2009 (UTC)
Дык па якіх менавіта прычынах вы супраць? Толькі таму, што ў пэўных іншых Вікіпэдыях дыфэрэнцыяцыі па «зьявіліся/былі згаданыя» ня робяцца? —zedlik 20:23, 2 траўня 2009 (UTC)
Я вам растлумачыў чаму Дзень гораду ў Жыткавічах, Менску, Маскве... менавіта ў верасьні. Чаму ў некаторых населеных пунктаў ён вясной ці ўлетку я вам не тлумачыў. Калі вы супраць катэгорыі, то атрымліваецца рана. Калі ў катэгорыі будзе такая жа каша як і ў Расейскай Вікіпэдыі, вось тады мабыць і будзем ствараць катэгорыю. Лепш позна, чым ніколі.
Я за лёгіку. У нас так павялося, іх ніхто ня дзеліць, усе бяруць гэтую дату за пачатак, і такім чынам і катэгорыя павінна быць адна. Чаму вы супраць гэтага, мне незразумела. Падзяліць — заблытаць. Дакладнае заснаваньне мае вельмі малая колькасьць населеных пунктаў, большасьць маюць толькі першыя згадкі. І ўсюды прыводзяць гэтыя даты як за нуль і ўсе лічаць колькі гадоў гораду ад гэтай даты. Дык што тут яшчэ можна падзяліць? Наогул, дзіўна, што я такое пішу. Я думаў стварыць сапраўды патрэбную катэгорыю, а прыйшлі да абмеркаваньня таго, што наогул няма сэнсу абмяркоўваць... Усё, мне надакучыла. Чакаем. --Ліцьвін 20:31, 2 траўня 2009 (UTC)
Справа ў тым, што вашае тлумачэньне адносна Менску дастаткова дзіўнае і я не разумею, адкуль вы яго ўвогуле ўзялі. Тым больш як суадносяцца тэза пра «ёсьць што есьці» і дата Дня гораду вашае тлумачэньне таксама не тлумачыць. І нідзе не растлумачана, проста дэпутаты так вырашылі, што ў верасьні і ўсё. Дык мне цікава высьветліць, дзе сувязь і адкуль такое тлумачэньне, але вы кажаце, што калі Дзень гораду адзначаецца ў верасьні — то так і ўсё. Ваша справа.
Пра кашу ў расейскай Вікіпэдыі я ня ведаю. Але ў нас ужо ёсьць Катэгорыя:Гарады па стагодзьдзях, дзе ўсё ў кучу. І вось дзе лёгіка, за каторую вы выступаеце, калі старонкі ляжаць у катэгорыі, якой не адпавядаюць, я ня бачу. Трэба альбо пераназваць катэгорыі кшталту «Гарады, заснаваныя ў 15 стагодзьдзі», каб туды траплялі і заснаваныя, і згаданыя гарады (напрыклад, на «Гарады 15 стагодзьдзя»), альбо разьвесьці гэтыя 2 віды гарадоў па розных катэгорыях.
І абмяркоўваць ёсьць сэнс, пасьля б вылезла. —zedlik 21:18, 2 траўня 2009 (UTC)
Нічога не зразумеў. Вельмі надакучыла. Вы знаёмыя з прынцыпам сьвят? Для чаго яны ствараюцца? Заўсёды на сьвятах усё што толькі можна прадаюць, гэта вельмі выгадна. Калі нічога няма, тады чым гандляваць? Дык можа трэба ладзіць так сьвяты, каб было чым гандляваць і было што купляць? Катэгорыя:Гарады па стагодзьдзях, дзе ўсё ў кучу Мабыць вы ня ведаеце, што такое куча. Гэтая катэгорыя ідэал упарадкаваньня. Вось куча: ru:Категория:Появились в XVII веке. «Гарады 15 стагодзьдзя» — у гэтую катэгорыю ўключаюцца ўсе гарады, якія існавалі ў 15 стагодзьдзі ці зьніклі, а можа гэта нейкая ліга такая? Чым далей у лес, тым больш дроваў. На справе няма ніякай розьніцы паміж першай згадкай і заснаваньнем. Няма! Ёсьць першая згадка — нуль, ёсьць заснаваньне — зноў нуль. Што дзяліць? Надакучыла! --Ліцьвін 21:29, 2 траўня 2009 (UTC)
Упершыню чую пра прынцып сьвятаў і пра тое, што там трэба нечым гандляваваць. —zedlik 21:33, 2 траўня 2009 (UTC)
Ага, усе ходзяць і пальцы смокчуць. На сьвятах усялякія райпо месячную выручку атрымліваюць. Успомніце як выбівалі навагоднія выхадныя ў Расеі. Тамака ўсё рабіла статыстыка. І што? Прынялі закон, бо выгадна. --Ліцьвін 21:40, 2 траўня 2009 (UTC)
Тое, чым звычайна гандлююць на масавых акцыях (прынамсі ў Менску), можна гандляваць у любую пару году. Пра закон у Расеі я ня ў курсе, бо не сачу за іхнымі падзеямі. —zedlik 21:47, 2 траўня 2009 (UTC)
Ага, мяшочак бульбачкі, вось толькі-толькі, з новага ўраджаю, мне, калі ласка, два мяшочка, і галоўнае танна, а капустачка і г.д. Як і заўжды: хтосьці гуляе, а хтосьці зарабляе. А вы калі-небудзь гандлявалі ці хоць глядзелі як гэта ўсё робіцца? --Ліцьвін 21:56, 2 траўня 2009 (UTC)
Моцна не ўглядаўся, але ні разу ня бачыў, каб у Менску бульбу такім чынам прадавалі. Але любую восеньскую гулянку (і негулянку) можна пад гэта падвесьці. Ну, так патрапіла, што Менску ў верасьні, а ў Берасьці ці Магілёве, напрыклад, у чэрвені-ліпені, калі ня бульбы, ні капусты. Сувязі паміж датай дня гораду і восеньню ўсё роўна няма. —zedlik 22:08, 2 траўня 2009 (UTC)
Ня буду расказваць пра сабекошт, калі народ у асноўным купляе, што купляе, чаму купляе... бо бессэнсоўна. --Ліцьвін 22:50, 2 траўня 2009 (UTC)
Так, думаю, што ня варта, гэта ўжо надта далёка ад тэмы абмеркаваньня. —zedlik 23:01, 2 траўня 2009 (UTC)

Я зрабіў апытаньне датычна катэгорый: Вікіпэдыя:Апытаньні/Катэгорыі часу ўзьнікненьня гарадоў. —zedlik 22:33, 2 траўня 2009 (UTC)