Авангард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Казімер Малевіч «Супрэматызм»

Аванга́рд (па-француску: Avant-garde, «перадавы атрад») — абагульняючая назва плыняў у эўрапейскім мастацтве, якія ўзьніклі на рубяжы XIX і XX стагодзьдзяў, выяўлена ў палемічна-баявой форме (адсюль самаё імя, узятае з ваенна-палітычнай лексыкі). Яго часовымі рамкамі прынята лічыць пэрыяд з 1870 па 1938 год. Авангард характарызуецца экспэрымэнтальным падыходам да мастацкай творчасьці, які выходзіць за рамкі клясычнай эстэтыкі, з выкарыстаньнем арыгінальных, наватарскіх сродкаў выражэньня, падкрэсьленым сымбалізмам мастацкіх вобразаў.

Паняцьце «авангард» у вялікай ступені эклектычна па сваёй сутнасьці. Гэтым тэрмінам пазначаюць цэлы шэраг школаў і напрамкаў у мастацтве, часам маюць дыямэтральна процілеглую ідэйную аснову.