Агат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Агат — мінэрал, схаванакрышталічная разнавіднасьць кварцу, уяўляе сабой тонкавалакністы агрэгат халцэдона са слаістай тэкстурай і стужкавым разьмеркаваньнем афарбоўкі. Ювэліры завуць агат таксама разнавіднасьцю халцэдона безь відавочнай слаістасьці, але з рознымі ўключэньнямі, якія ствараюць пэўны малюнак: мохавых агат, агат зорчаты і іншыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў