Ада (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака Ада

Ада (па-італьянску: Adda, Addua) — рака на поўначы Італіі, левы прыток ракі По. Даўжыня 313 км, плошча басэйна амаль 8 тыс. км ². Бярэ пачатак з возера Канкан ў Рэційскіх Альпах на паўднёвым схіле Вормскага ланцуга на захад ад Артлерскагахрыбта, каля Тырольскай граніцы; ўтварае на працягу 15 км вадаскат вышынёй 754 м.

У вярхоўі цячэ па трогавай даліне Вальцеліна; ў Тэгліі паварочвае на захад, працякае Лага-ды-Мецола і праз возера Кома, утварае на сваім шляху Ляга-ды-Альгіната. Далей праходзіць перадгор’і Лямбардзкіх Перадальпаў і цячэ па Лямбардзкай нізіне (дзе на працягу каля 124 км зьяўляецца суднаходнай). Упадае ў раку По ля Рэціна.

Сярэдні расход вады каля 187 м³/сек ў ніжнім цячэньні. На рацэ маецца ГЭС.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ада (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў