Адсотак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У матэматыцы адсо́так (працэ́нт) — адна сотая частка якой-небудзь велічыні. Звычайна абазначаецца знакам адсотку «%». Напрыклад, 45% (чытаецца як «сорак пяць адсоткаў») роўнае значэньню 45 / 100 альбо 0,45.

Адсоткі выкарыстоўваюцца, каб паказаць памер адной велічыні ў адносінах да іншай. Першая велічыня звычайна прадстаўляе частку альбо зьмяненьне другой велічыні, якая мусіць быць большай за нуль. Напрыклад, калі кошт быў павялічаны з 3000 рублёў на 240 рублёў, гэта азчанае, што адбылося павелічэньне на 240 / 3000 = 0,08-ую частку. Калі ж гэты выраз запісаць з выкарыстаньнем адсоткаў, атрымаецца павелічэньне кошту на 8%.

Хаця адсоткі звычайна выкарыстоўваюцца для абазначэньня лікаў ад нуля да адзінкі, прапарцыйныя зьмяненьні таксама могуць быць выражаныя праз адсоткі. Напрыклад, 111% — гэта 1,11, а −0,35% — гэта −0,0035.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]