Айны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Айны (アイヌ/ainu, айну́, літ. «чалавек», «сапраўдны чалавек») — народ, старажытнае насельніцтва Японскіх астравоў. Некалі айны таксама жылі на тэрыторыі сучаснае Расеі ў нізах Амура, на поўдні паўвострава Камчаткі, Сахаліну, Курылах. У цяперашні момант айны засталіся ўвогуле толькі ў Японіі. Іхняя колькасьць у Японіі складае 25 000 чалавек (паводле іншых зьвестак 200 000). Вызнаны каранным насельніцтвам ў Японіі ў 2008 годзе.