Альдона Гедымінаўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альдона (Ганна) Гедымінаўна
Anna lithuania.jpeg
COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.svg
Каралева Польшчы
1333 — 1339
Папярэднік: Ядзьвіга Баляславаўна
Наступнік: Адэляйда Геская
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Альдона Гедымінаўна
Нарадзілася: каля 1309/1310
Alex K Grundwald flags 1410-03.svg Вялікае Княства Літоўскае
Памерла: 26 траўня 1339
Сьцяг Каралеўства Польскага Кракаў, Каралеўства Польскае
Род: Гедымінавічы
Бацькі: Гедымін
Еўна
Муж: Казімір ІІІ Вялікі
Дзеці: Альжбета Казіміраўна, Кунэгунда Казіміраўна
Рэлігія: паганства, ад 1325 каталіцтва

Альдона (у хрышчэньні Ганна) Гедымінаўна (каля 1309/1310, Вялікае Княства Літоўскае — 26 траўня 1339, Кракаў, Каралеўства Польскае) — польская каралева, жонка Казіміра ІІІ, дачка вялікага князя літоўскага Гедыміна і Еўны.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ейнае паганскае імя Альдона вядомае толькі з хронікі Мацея Стрыйкоўскага. Казімеж ІІІ падчас шлюбу меў 15/16 гадоў, верагодна, столькі ж было й Альдоне. Шлюб Альдоны й Казімежа меў на мэце ўмацаваньне польска-ліцьвінскага хаўрусу супраць Тэўтонскага закону і такім чынам стаўся прэлюдыяй Крэўскае й Люблінскае уніяў, што спрычніліся да ўтварэньня польска-літоўскае Рэчы Паспалітае. Умовы дамовы паміж дзьвюма краінамі не захаваліся, але вядома, што Гедымін вызваліў 25000 польскіх палоньнікаў. Пра важнасьць шлюбу сьведчыць факт адмовы Казімежа ад сваіх ранейшых намераў на шлюб з дачкой чэскага караля Яна Люксэмбурскага Бонай, якая пазьней стала жонкай францускага караля Яна ІІ. Першым непасрэдным вынікам хаўрусу стаў зладжаны ў 1326 сумесны паход польскіх і літоўскіх войскаў на Марграфства Бранэдэнбург. Тым ня менш хаўрус Польшчы й Вялікага Княства быў нядоўгім і распаўся каля 1330, аднак няма ніякіх зьвестак пра якія-кольвек сутычкі за жыцьцём Альдоны.

Па прыбыцьці да Польшчы Альдона прыняла 30 красавіка 1325 хрост зь імем Ганна, а 16 кастрычніка таго ж году пабралася шлюбам з Казімірам. У 1326 у іх нарадзілася першая дачка — Альжбета. 25 красавіка 1333 празь месяц пасьля сьмерці бацькі Казіміра Уладыслава І Лакетка, нягледзячы на супраціў свае цешчы Ядзьвігі, была каранаваная разам з мужам на халме Вавэль у Кракаве. Праз два гады ў іх нарадзілася другая дачка — Кунэгунда.

Альдона была вядомая сваёй набожнасьцю і любоўю да музыкі. Ян Длугаш нават меркаваў, што цымбалы, якія падчас працэсіяў гралі перад ёй, былі часткай ягосьці паганскага рытуалу.

Нечакана памерла 26 траўня 1339. Стала першай жанчынай, пахаванай на Вавэлі.

Дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік:
Ядзьвіга Баляславаўна
 Каралеўства Польскае 
1333 — 1339
Пераемнік:
Адэляйда Геская