Амасіс II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Амасіс II (або Яхмас II; з старажытнаэгіпецкай — «Народжаны месяцам») — эгіпецкі фараон 569525 гг. да н. э., 5-ы цар XXVI дынастыі. Паводле традыцыі, Яхмас II паходзіў з простага люду, даслужыўся да пасады начальніка атрада лівійскіх ваяроў. Калі ў войску і ў краіне ўспыхнула паўстаньне, ён атрымаў загад задушыць яго. Аднак Яхмас II далучыўся да паўстанцаў, якія абвясьцілі яго фараонам, зьвергнуўшы фараона Апрыя (569 да н. э.). Ухіліўшы супярэчнасьці паміж лівійскімі і грэцкімі наёмнікамі, Яхмас II у сваей зьнешняй палітыцы абапіраўся на саюз з грэцкімі дзяржавамі (Атэнамі, Спартай, Самосам) і Лідзіяй, імкнучыся ахаваць Эгіпет ад агрэсіі Пэрсіі. Пры ім быў перагледжаны зямельны кадастар для палягчэньня падатковага прыгнёту, заваяваны в. Кіпр.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Meulenaere, H.J. de. Herodotos over de 26-ste dynastie. — Leuven, 1951.
  • Kienitz, F.K. Die politische Geschichte Ägyptens vom 7 bis zum 4. Jahrhundert vor der Zeitwende. — Berlin, 1953.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Амасіс IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў