Аматэрасу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аматэрасу

Аматэрасу О-мікамі або Тэнсё Дай-дзін (яп. 天 照 大 神, «вялікае божышча, што азарае нябёсы») — багіня-сонца, адно з пануючых бостваў Усеяпонскага пантэона сынта, леґендарная прамаці японскага імпэратарскага роду (лічыцца, што першы імпэратар Дзіму быў яе прапраўнукам), кіраўніца Нябесных палёў Такамаґахара (高 天 原).

Аматэрасу ўшаноўваюць як вынаходніцу вырошчваньня рыжу, тэхналёгіі атрыманьня ядвабу і ткацкага станка. Аматэрасусховішча мультымэдыйных матэрыялаў