Ампэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ампэ́р (абазначэньне: А) — асноўная адзінка вымярэньня сілы электрычнага току ў СІ.

Паводле сучаснага азначэньня, 1 ампэр выражаецца праз адзінку электрычнага зарада 1,602176634×10-19 Кл, калі кулён выразіць як А×с, а сэкунда вызначаецца праз пераходы ў атаме цэзу-133[1]. Гэтае азначэнне прынята ў 2018 годзе Генэральнай канфэрэнцыяй па вагах і вымярэньнях і ўступіла ў сілу 20 мая 2019[2].

Раней выкарыстоўвалася наступнае азначэньне: Ампэр роўны сіле такога электрычнага току, які, пры праходжаньні па двух прамых паралельных правадніках бясконцай даўжыні і нязначнага папярочнага сечыва, якія знаходзяцца на адлегласьці 1 м адзін ад аднаго ў вакуўме, ствараў бы паміж гэтымі праваднікамі сілу, роўную 2×10−7 ньютанаў на мэтар даўжыні. Гэтае азначэньне немагчыма раэлізаваць на практыцы, таму ампэр генераваўся з дапамогай ампэр-вагаў[3].

Ампэр атрымаў сваю назву ў гонар францускага фізыка Андрэ Ампэра.

Кратныя і дзельныя адзінкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найменьні кратных і дзельных адінак утвараюць дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ампэр»:

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 А дэкаампэр даА daА 10-1 А дэцыампэр дА
102 А гэктаампэр гА 10-2 А сантыампэр сА
103 А кіляампэр кА 10-3 А міліампэр мА
106 А мэгаампэр МА 10-6 А мікраампэр мкА µА
109 А гігаампэр ГА 10-9 А нанаампэр нА
1012 А тэраампэр ТА 10-12 А пікаампэр пА
1015 А пэтаампэр ПА 10-15 А фэмтаампэр фА
1018 А экзаампэр ЭА 10-18 А аттаампэр аА
1021 А зэтаампэр ЗА 10-21 А зэптаампэр зА
1024 А ётаампэр ІА 10-24 А ёктаампэр іА

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Current definitions of the SI units (анг.). NIST (чэрвень 2019).
  2. ^ ampere. Encyclopedia Britannica. Праверана 19 чэрвеня 2023 г.
  3. ^ Ампер Большая российская энциклопедия. Электронная версия Праверана 19 чэрвеня 2023 г.