Амілёза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Структура амілёзы

Амілёза (ад грэц. ámylon[1] — крухмал) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца зь лінейных або слабаразгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, злучаных сувязямі паміж 1-м і 4-м вугляроднымі атамамі.

Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малекулярная маса ад 50 000 да 160 000. З рошчынай ёду дае цёмна-сіняе фарбаваньне. Амілёза лёгка распушчальная ў вадзе. Пры набраканьні крухмальных зерняў у цёплай вадзе ўтварае рашчынную частку клейстара.

Утрыманьне ў крухмале[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доля амілёзы ў бульбяным, кукурузным, пшанічным крухмале 19-24%, у рысавым 17%, у яблычным 100%.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.78

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Амілёзасховішча мультымэдыйных матэрыялаў