Амітабг Бачан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Амітабг Бачан
гіндзі: अमिताभ बच्चन
BACHCHAN Amitabh 03-24x30-2009b.jpg
Імя пры нараджэньні Амітабг Шрывастаў
Дата нараджэньня 11 кастрычніка 1942 (71 год)
Месца нараджэньня Алагабад, Індыя
Грамадзянства Індыя
Прафэсія актор
Кар’ера з 1969
Узнагароды Падма Бгушан
IMDb ID 0000821
Сайт http://srbachchan.tumblr.com

Амітабг Бачан (гіндзі: अमिताभ बच्चन, пры нараджэньні: Амітабг Харыванш Бачан; 11 кастрычніка 1942, Алахабад, Індыя) — індыйскі кінаактор, палітык, прадусар і тэлевядоўца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амітабг Баччн нарадзіўся 11 кастрычніка 1942 году ў горадзе Алагабад, штат Утар-Прадэш, у сям’і, якая належыць да адной з вышэйшых саслоўяў Індыі. Ягоны бацька, Харыванш Рай Бачан (псэўданім, сапраўдная прозьвішча — Шрывастаў), быў вядомым у Індыі паэтам. У Амітабга ёсьць малодшы брат, Аджытабг.

З чэрвеня 1973 году Амітабг Бачан жанаты з акторкай Джай Бгадуры. Яны маюць двух дзяцей, то бок дачку Швэту й сына Абхішэка, які таксама зьяўляецца акторам. Сын Амітабга, Абхішэк Бачан, з 2007 году жанаты з акторкай Айшварыяй Рай.

Кар’ера ў кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амітабг Бачан дэбютаваў у кіно ў 1969 годзе ў фільме «Сем індыйцаў» («Saat Hindustani»), дзе ён згуляў адну з галоўных роляў. Хоць фільм ня меў камэрцыйнага посьпеху, за ролю ў ім Бачан атрымаў нацыянальную кінапрэмію як лепшы новы актор. За наступны фільм, «Любоў ніколі не памрэ» («Anand»), у якім галоўную ролю гуляў Раджэш Кхан, Бачану была прысуджана ўзнагарода часопіса «Filmfare» лепшага актору другога пляну.

Аднак сапраўдны посьпех прыйшоў да Бачана толькі пасьля выкананьня ў 1973 годзе галоўнай ролі ў фільме «Зацягнутая адплата» («Zanjeer»), у якім ён гуляў «злоснага маладога чалавека», паліцэйскага, які самастойна супрацьстаяў злу.