Арвідышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арвідышкі
лац. Arvidyški
лет. Arvydiškė
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Раён: Шавельскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°52′19″ пн. ш. 23°1′17″ у. д. / 55.87194° пн. ш. 23.02139° у. д. / 55.87194; 23.02139Каардынаты: 55°52′19″ пн. ш. 23°1′17″ у. д. / 55.87194° пн. ш. 23.02139° у. д. / 55.87194; 23.02139
Арвідышкі на мапе Летувы
Арвідышкі
Арвідышкі
Арвідышкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Арвідышкі (лет. Arvydiškė) — былая вёска ў Летуве, каля Віндаўскага каналу. Уваходзілі ў склад Бубскага староства Шавельскага раёну Шавельскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Арвід

Арвід (Aruid, Arwid) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку XX ст. Арвідышкі ўваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1902 год — 30 чалавек[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 138.
  2. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 164.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 416.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 416—417.