Арыстафан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арыстафан

Арыстафа́н (па-грэцку: Ἀριστοφάνης; 466 да н. э. — 385 да н. э.) — старажытнагрэцкі камэдыёграф. Яго творы мелі вострыя грамадзкія і палітычныя акцэнты. У іх апісана жыцьцё старажытных Атэнаў. Сам Арыстафан быў праціўнікам багацьця і абаронцам агульнаграмадзкіх каштоўнасьцяў, а таксама правоў звычайных людзей.

Першую сваю камэдыю Арыстафан паставіў у 427 годзе да н. э., пад чужым імем. У наступным годзе ён высьмяяў у камэдыі «Бабіляняне» атэняніна Кляёна, які абвінаваціў Арыстафана ў тым што ён выставіў у непрыглядным выглядзе палітыку Атэнаў, а празь некаторы час Кляён высунуў абвінавачваньне ў пазазаконным прысваеньні атэнскага грамадзянства. Як кажуць, Арыстафан абараняўся перад судом вершамі Гамэра. Арыстафан адпомсьціў Кліёну, высьмяяўшы яго ў камэдыі «Вершнікі». Аднак уплыў Кліёна ў Атэнах быў вельмі значны і акторы адмаўляліся браць гэтую ролю. Ніхто не згаджаўся нават зрабіць маску, падобную на Кліёна, і Арыстафан сам граў гэту ролю, размаляваўшы свой твар.

Зь яго 45 твораў да нашых дзён дайшлі толькі 11:

  • «Ахарняне»,
  • «Вершнікі»,
  • «Аблокі»,
  • «Восы»,
  • «Мір»,
  • «Птушкі»,
  • «Люсістрата»,
  • «Жанчыны на сьвяце Тэсмасфорый»,
  • «Жабы»,
  • «Жанчыны на народным сходзе»,

• «Плутас».

Камэдыі «Жабы» і «Лісыстрата» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арыстафан. Люсістрата. Жабы / пер. Лявона Баршчэўскага) // Старагрэцкая драматургія. Менск: Зьміцер Колас, 2020.
  • Жлутка, А. Арыстафанавы «Жабы» — драма жыцця і смерці ў атэнскім тэатры Дыёніса // Крыніца. 1999. № 9 (55).
  • Ратабыльская Т.А. Гісторыя сусветнага тэатра. Старажытная камедыя і творчасць Арыстафана // Народная асвета. 1996. № 5.