Асьвета Берасьцейшчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Асьвета Берасьцейшчыны імя Тараса Шаўчэнкі» (па-ўкраінску: Просвіта Берестейщини імені Тараса Шевченка) — грамадзкая асьветніцкая арганізацыя ўкраінцаў Берасьцейшчыны. Створаная 27 жніўня 1995 года.

Першы старшыня — юрыст Алег Пархач. Сярод найбольш актыўных сяброў арганізацыі — Арсень Цяцярук, Міхаіл Петруковіч, Віра Мурашкевіч (старшыня кобрыньскай «Асьветы»), Валянціна Кашалюк, Ільля Карпук, Уладзімер Замкавец (дацэнт Берасьцейскага ўнівэрсытэта), Зьміцер Лівай (вэтэран польскай «Асьветы»).

У 1999 г. зьнята з уліку Ўправай юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.

З таго часу як мінімум двойчы адбываліся ўстаноўчыя сходы новарэфармаванай «Асьветы», але дзяржаўныя ўлады яе больш не рэгіструюць.

Мэты і задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна са Статутам ставіцца задача «захаваньня натуральнай самабытнасьці ўкраінскага этнасу Берасьцейшчыны… фармаваньне і развіцьцё нацыянальнай свядомасьці ўкраінамоўнага насельніцтва Берасьцейшчыны на аснове ведаў пра іх этнагенез і мову».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]