Базыль Белаказовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базыль Белаказовіч
Дата нараджэньня 2 студзеня 1932(1932-01-02)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 лютага 2010(2010-02-21) (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы
Мэдаль Нацыянальнай адукацыйнай камісіі

Базыль Белаказовіч (2 студзеня 1932, Відава, Беластоцкае ваяводзтва — 21 лютага 2010, Варшава) — польскі літаратуразнавец, доктар філялёгіі, прафэсар.

Дасьледаваў беларускую літаратуру XIX стагодзьдзя, творчасьць польска-беларускіх пісьменьнікаў, беларускія тэмы і матывы ў польскай літаратуры і польскія ў беларускай.

Па паходжаньню на палову беларус, а на палову — паляк. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту, а праз год там жа — гістарычны. Празь няпоўных дзесяць гадоў стаў ужо ганаровым доктарам таго ж унівэрсытэту. Падставы для гэтага дала манаграфія «З гісторыі польска-расейскіх літаратурных сувязяў ХІХ стагодзьдзя» (1971). А неўзабаве на яго ўсклалі грамадзкія абавязкі віцэ-прэзыдэнта Асацыяцыі выкладчыкаў расейскай мовы і літаратуры ў Польшчы.

Сакрат Яновіч рабіў у Ніве з 1956 па 1970 гады і з 1981 па 1988 гады і вучыўся ў 1968—1973 гадах у Варшаўскім унівэрсытэце на факультэце польскае й славенскае філялёгіі[2][3]. Магістэрская работа была па ўспрыняцьцю беларускае літаратуры ў Польшчы. Яе пісаў пад кіраўніцтвам прафэсара Крыстыны Кулічкоўскае. Рэцэнзэнтам стаў прафэсар Базыль Белаказовіч, які рабіў у Польскае Акадэміі Навук. Ён убачыў у Сакраце Яновічы навукоўца, але з-за беднасьці Сакрат Яновіч адмовіўся ад навуковае работы.

Істотныя карэктывы ў навуковыя пляны ўнесьлі каардынацыйныя паездкі ў Беларусь, удзел у менскіх навуковых канфэрэнцыях і кангрэсах, знаёмствы зь Вячаславам Рагойшам, Алегам Лойкам і іншымі беларускімі ўнівэрсытэцкімі прафэсарамі. У выніку гэтага зьявілася сьмелая манаграфія «Мар’ян Зьдзяхоўскі і Леў Талстой» (1995), дзе ўладальнік Ракава выступае як роўны расейскаму клясыку. Пісаў артыкулы пра беларускую літаратуру ХІХ стагодзьдзя, пра творчыя сувязі беларускіх і польскіх пісьменьнікаў. Зрэшты, там, дзе не ставала такіх сувязей, ён іх арганізоўваў сам.

Памёр у Варшаве, пахаваны на праваслаўных могілках.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://feb-web.ru/feb/kle/kle-abc/ke9/ke9-1682.htm
  2. ^ Справа Яновіча... / Сакрат Яновіч // «Ніва», — 1991, — 10 сакавіка.
  3. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 208. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0