Базэль-Штат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб кантона

Базэль-Штат (па-нямецку: Basel-Stadt, па-француску: Bâle-Ville) — невялікі нямецкамоўны паўкантон на поўначы Швайцарыі. Аб'ядноўвае горад Базэль і муніцыпалітэты Бэцінген і Рыэн. Сталіца — Базэль. Насельніцтва 191 тыс. чалавек (15 месца сярод кантонаў на 2004 год).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Базэль месьціцца на мяжы з Францыяй і Нямеччынай. З гэтымі дзьвюма краінамі ў горада наладжаны транспартныя й эканамічныя сувязі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кантон утварыўся ў 1833 годзе у выніку падзелу гістарычнага кантона Базэль (увайшоў у канфэдэрацыю ў 1501 годзе) на гарадзкую й сельскую часткі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кантоне месьцяцца прадпрыемствы банкаўскай, хімічнай і фармацэўтычнай галінаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Базэль-Штатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў