Будзьма беларусамі!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Budzma.org
URL budzma.org
Слоган Будзьма беларусамі! Будзьма разам!
Alexa рэйтынг Alexa
Даступныя мовы беларуская мова
Пачатак працы 1 кастрычніка 2008
Бягучы стан актыўны

Будзьма беларусамі! — грамадзка-культурніцкая кампанія, скіраваная на папулярызацыю беларускай культуры.

Budzma.org — беларускі інтэрнэт-рэсурс, частка грамадзка-культурнай кампаніі «Будзьма!». Распачаў сваю працу 1 кастрычніка 2008 году.[1] Фактычна зьяўляецца блогам, на якім кожны карыстальнік можа пакідаць свае допісы ды знаходзіць патрэбную інфармацыю пра кампанію.[2]

Ідэя кампаніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя кампаніі — аб’яднаць беларусаў праз станаўленьне павагі да сябе, сваёй культуры, мовы, гісторыі й усьведамленьня сваёй адметнасьці[3].

Мэты кампаніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.
  2. Заахвоціць беларусаў да ўсьведамленьня беларускай культуры як уласнай каштоўнасьці.
  3. Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова «беларус» з годнасьцю.
  4. Аб’яднаць беларусаў[4].

Рэалізацыя кампаніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматлікія культурныя і асьветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі:

  1. Лекцыі па беларускай гісторыі ды культуры
  2. Канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў
  3. Выставы найлепшых мастакоў Беларусі
  4. Сустрэчы зь пісьменьнікамі
  5. Прэзэнтацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў[5].

Праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Аднак!» — штогадовы фэстываль беларускамоўнай рэклямы й камунікацыі
  2. «Быць беларусам — што гэта значыць?» — супольны праект Budzma.org i Tut.by[6]
  3. «Культура паляпшае жыцьцё» — камунікацыйная праграма
  4. «Тузін. Перазагрузка» — музычны праект
  5. «Будзьма беларусамі!» — анімацыйны фільм
  6. «Краіна цмокаў» — камунікацыйная праграма
  7. Як я стаў беларусам[7]
  8. Кнігагляд[8]
  9. Паганства[9]
  10. Чорна-белыя вершы[10]
  11. Турыстычная Беларусь[11]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]