Бярновічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярновічы
лац. Biarnovičy
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Бярновічы — літоўскі шляхецкі род гербу ўласнага.

Валодалі маёнткамі ў Менскім і Наваградзкім ваяводзтвах.

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Берн

Берн (Bern) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бернат, Бернар, Бэрнард; германскія імёны Bernat, Bernar, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Biern[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выводзілі свой род з Прусіі ад 1560 году[4].

Найбольш вядомыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ян — заснавальнік роду, упершыню ўпамінаецца ў 1683 годзе як маёр войска Вялікага Княства Літоўскага; стольнік вендэнскі
  • Юры Вільгельм — стольнік вендэнскі з 1701 году, у 1704—1707 гадох на вайсковай службе
  • Міхал (24 верасьня 1734 — па 1802) — староста крэўскі (1764 год), судзьдзя земскі наваградзкі (1783 год), слуцкі падкаморы (1792 год) і павятовы маршалак (1795—1802 гады); заснаваў у сваім маёнтку Бабоўні мястэчка
  • Сэрвацы Станіслаў Антон (14 траўня 1784 — каля 1835) — старшыня менскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Менскай губэрні, слуцкі павятовы маршалак (1808—1811 гады)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 265.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 15.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  4. ^ Акаловіч Л. Бярновічы // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 408.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]