Бітаўтаны
Бітаўтаны лац. Bitaŭtany | |
лет. Bytautonys | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Аліцкі |
Раён: | Аранскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′59″ пн. ш. 24°38′10″ у. д. / 54.43306° пн. ш. 24.63611° у. д.Каардынаты: 54°25′59″ пн. ш. 24°38′10″ у. д. / 54.43306° пн. ш. 24.63611° у. д. |
Бітаўтаны |
Бітаўтаны (лет. Bytautonys) — вёска ў Летуве, каля возера Бітаўтанаў. Уваходзяць у склад Яканцкага староства Аранскага раёну Аліцкага павету.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Бітаўт
Бітальд або Беталд (Bitold, Betald) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XIX ст. Бітаўтаны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[5].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1905 год — 25 чалавек у вёсцы Бітаўтанах, 21 чалавек у маёнтку Бітаўтанах і 3 чалавекі ў засьценку Бітаўтанах[6]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 258, 487.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 159.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 315.