Вайсковыя спэцыялісты Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ваенныя спэцыялісты Беларусі»)
Мапа выкарыстаньня паслуг беларускіх вайсковых спэцыялістаў.

     Беларусь

     пацьверджана ўладамі

     абвяргаецца ўладамі/няма афіцыйных заяваў

Ваенныя спэцыялісты Беларусі — былыя й дзейныя ваеннаслужачыя Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, радзей прадстаўнікі ваенізаваных арганізацыяў і працаўнікі прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, якія аказваюць падтрымку замежным сілавым структурам.

Пасьля развалу СССР незалежная Беларусь атрымала кантынгент Беларускай ваеннай акругі(be). Савецкая спадчына была занадта вялікай для краіны, таму ў 1990-я ўрад правёў скарачэньне ўзброеных сілаў(be). Многія кадравікі страцілі свае працоўныя месцы, некаторыя сыходзілі самі з-за нізкіх заробкаў. Частка звольненых пайшла ў найміты. Менавіта адстаўныя вайскоўцы спатрэбіліся для аказаньня ваенных паслуг, склаўшы аснову замежных кантынгентаў, бо афіцыйна дзяржава імкнецца не адпраўляць дзеючыя вайсковыя кадры ў іншыя дзяржавы, асабліва ў «гарачыя кропкі». Сярод запатрабаваных спэцыяльнасьцяў былі лётчыкі, спэцыялістаў па абслугоўваньні авіяцыі й баявой тэхнікі, штабныя афіцэры і спэцыялісты спэцапэрацыяў — напрыклад, снайпэры[1].

Найважнейшым рэгіёнам для Беларусі ў сфэры збыту ўзбраеньня й аказаньня паслуг падрыхтоўкі ваенных кадраў стала Афрыка. У канцы 2010-х і пачатку 2020-х усё больш канкурэнцыю ў частцы падрыхтоўкі замежных вайскоўцаў і арганізацыі баявых дзеяньняў пачалі аказваць ізраільцяне, французы, расейскія ПВК і прадстаўнікі іншых краінаў[2].

Беларусы супрацоўнічалі зь сілавымі ведамствамі такіх краінаў як Нігерыя, Лібія (афіцыйна толькі да грамадзянскай вайны 2011 году[3]), Вэнэсуэла, Судан[4], Емэн, Кот д’Івуар і Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Найміты й дзяржаўныя спэцыялісты ўдзельнічалі ў некалькіх канфліктах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]