Валер Каліноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валер Каліноўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 студзеня 1967(1967-01-17) (57 гадоў) або 1967[1]
Казанка, Мікалаеўская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік
Мова беларуская мова[1]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каліноўскі.

Валер Фёдаравіч Каліноўскі (нар. 17 студзеня 1967 году) — беларускі журналіст і пісьменьнік, карэспандэнт Радыё Свабода.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ва Ўкраіне ў райцэнтры Казанка Мікалаеўскай вобласьці ў сям’і ўкраінкі і беларуса. Вырас на радзіме бацькі ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе з адзнакай закончыў сярэднюю школу. У 1984 годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які закончыў у 1991 годзе. Служыў у савецкім войску. Скончыў асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі Навук Беларусі.

Працаваць пачаў у 1987 годзе ў Іванаўскай раённай газэце «Чырвоная звязда» Берасьцейскай вобласьці, з 1989 году працаваў ў абласной газэце «Мінская праўда», а ў 1991-м — у моладзевай газэце «Чырвоная змена». З 1992 па 2000 гады працаваў у газэце «Звязда», карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу. Быў таксама ўласным карэспандэнтам па Беларусі газэты «Киевские ведомости», агенцтва France Presse (AFP), супрацоўнічаў з украінскімі службамі Радыё Свабода і ВВС. На беларускай службе Радыё Свабода працуе з 2000 году.

Аўтар публікацыяў на тэмы этнаграфіі і рэлігіязнаўства ў беларускіх і замежных навуковых часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канфэрэнцыяў.

Жыве ў Менску. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Узнагароджаны ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene merito» (2016).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар кніг:

«Справа Бяляцкага», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды», 2012, пра зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

«Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні» (Смаленск : Інбелкульт, 2016), прысьвечанай выбітнай славістцы і беларусазнаўцу, прафэсару Эльжбеце Смулковай.

«Дзеці Францыі. Гісторыя сем’яў, якія паверылі Сталіну». (Менск: «Кнігазбор», 2019).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]