Вафля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вафля
Паходжаньне
Асноўны складнік

Вафля ці вахля — дэсэрт, гатунак храбусткога сухога печыва, гатаваны з вадкага цеста, часьцяком — з адбіткам на паверхні. Шматочкі вафляў прамазваюцца разнастайнымі надзяваньнямі, вафлі ўваходзяць у склад цукерак ды шакалядных батончыкаў, зь іх робяць ражкі для марозіва.

Брусэльскія вафлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брусэльскія вафлі з разнастайнымі надзеньнямі

Цеста для яго робіцца з узьбітымі бялкамі, для рошчыны выкарыстоўваюцца звычайныя дрожджы ці падмоладзь (піўныя дрожджы). Традыцыйна брусэльскія вафлі прастакутнай формы, ядуцца з цукроваю пудрай. Першыя згадкі пра тлустыя вафлі на яечных бялках адносяцца да XVIII стагодзьдзя, а пра аўтарства самабытнае назвы спрэчаліся два цукернікі сярэдзіны XIX ст. — Максімільян Кансэль і Флёр’ян Дахер.

Льескія вафлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Льескія вафлі

Шчыльнейшы й болей жуйкі за брусэльскі, першапачаткова паходзіў з Валёніі, зваўся «паляўніцкаю вафляй» ды быў пераробкай рэцэпту францускай брыёшы. Гатуецца са шматочкамі так званага «зямчужнага цукру», які не растае пры выпечцы.