Высокі друк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Высо́кі друк:

Гравюры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вытворчасьці гравюры высокім друкам завецца тэхналёгія, пры якой паверхню друкарскай формы гравіруюць (выразаюць канаўкі). На паверхню валікам альбо тампонам наносіцца фарба, якая не трапляе ў канаўкі. Да формы прыціскаецца папера, на якой атрымоўваецца адбітак паверхні пакрыты незафарбаванымі лініямі.

Па гэткай тэхналёгіі ствараецца дрэварыт, лінагравюра, гравюра на гіпсе, гравюра на кардоне і цынкагравюра.

Паліграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У паліграфіі высокі друк — адзін са спосабаў друку, пры якім адбітак друкуецца з формы, якая мае выступаючыя (друкуючыя) і паглыбленыя (прабельныя) элемэнты. Да пачатку 1990-х найбольш пашыраны спосаб друку кніг, часопісаў і газэт, пры якім тэкст набіраўся зь літар. Разам з афсэтным друкам выкарыстоўваецца для друку паштовых марак з-за сваёй таннасьці.

мэталічныя літары
валак
блёк (фота, малюнак і г. д.)
рамка (форма)
падложка

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]