Вэрсальскі палац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вэрсаль

Вэрсальскі палац або проста Вэрсаль — палацава-паркавы ансамбль у Францыі (фр. Parc et château de Versailles), былая рэзыдэнцыя францускіх каралёў ў горадзе Вэрсаль, зараз зьяўляецца прыгарадам Парыжа; цэнтр турызму сусьветнага значэньня.

Вэрсаль рабілі пад кіраўніцтвам Людовіка XIV з 1661 году, і стаў своеасаблівым помнікам эпохі «караля-сонца», мастацка-архітэктурным выразам ідэі абсалютызму. Вядучыя архітэктары — Люі Лево і Жуль Ардуэн-Мансар, стваральнік парку — Андрэ Ленотр. Ансамбль Вэрсаль, найбуйнейшы ў Эўропе, адрозьніваецца унікальнай цэласнасьцю задумы і гармоніяй паміж архітэктурнымі формамі і перапрацаваным ляндшафтам. З канца XVII стагодзьдзя Вэрсаль зьяўляўся ўзорам для парадных загарадных рэзыдэнцый эўрапейскіх манархаў і арыстакратыі, аднак прамых перайманьняў яму няма.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вэрсальскі палацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў