Віды пад пагрозай выміраньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сыбірскі тыгр, падвід тыгра. Тыгр — выміраючая жывёла, а сыбірскі тыгр знаходзіцца пад крытычнай пагрозай.

Віды пад пагрозай выміраньнябіялягічныя віды, які знаходзяцца пад пагрозаю выміраньня праз сваю малую колькасьць альбо пэўныя чыньнікі навакольнага асяродзьдзя. Віды пад пагрозай выміраньня ёсьць звычайным таксанамічны відам, але можа быць і іншай эвалюцыйна значымай адзінкай, напрыклад падвідам. Міжнародны зьвяз аховы прыроды (МЗАП) вызначае адсотак відаў пад пагрозай выміраньня прыблізна ў 40% ад усіх арганізмаў, абапіраючыся на рознаманэнтнасьць відаў, вядомых да 2006 году[1] (МЗАП зьбірае зьвесткі пра ўсе віды, схільныя да пагрозы выміраньня ў той ці іншай ступені).

Раней пра гэта людзі практычна не турбаваліся, забіваючы столькі жывёлаў, колькі трэба было для ежы ці шкуры. З разрастаньнем насельніцтва і гандлю колькасьць узрастала, што часьцяком прыводзіла да выміраньня некаторых відаў. Толькі да сярэдзіны XVI стагодзьдзя людзі сталі турбавацца аб тым, што часам паляўнічыя ўгодзьдзі пустуюць, і менавіта тады пачалі ўводзіцца першыя абмежаваньні на паляваньне. Аднак гэткая забарона мае іншую мэту — працяг паляваньня пасьля аднаўленьня колькасьці зьвера. А першыя ж забароны, якія забараняюць паляваньне і іншае вынішчэньне жывёлаў, нарадзіліся зусім не раней канчатку XIX стагодзьдзя, калі нават у самой Эўропе пачалі зьнікаць некаторыя віды, то бок амаль вымерлі зубры, яшчэ ў 1627 годзе зьнік тур, і зьнікаў тарпан, які вымер у 1918 годзе.

У многіх краінах існуюць законы, якія забясьпечваюць абарону гэтых відах: напрыклад, забарона на паляваньне, абмежаваньне асваеньня земляў або стварэньне запаведнікаў. Фактычна толькі нешматлікія віды, схільныя да пагрозы выміраньня, атрымліваюць юрыдычную абарону. Большасьць відаў выміраюць альбо патэнцыйна вымруць, гэтак і не атрымаўшы водгуку ў грамадзтве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Віды пад пагрозай выміраньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў