Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/1 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Гаўгамэлямі
Бітва пад Гаўгамэлямі

1 кастрычніка: Міжнародны дзень музыкі, Міжнародны дзень пажылых людзей

  • 331 да н. э. — у бітве пад Гаўгамэлямі (на выяве) Аляксандар Македонскі здабыў перамогу над Пэрсыдзкай імпэрыяй, па якой яна спыніла сваё існаваньне
  • 1817 — студэнты Віленскага ўнівэрсытэту заснавалі Таварыства філяматаў
  • 1918 — у Менску аднавіла сваю дзейнасьць каталіцкая духоўная сэмінарыя
  • 1921 — зь ініцыятывы таварыства «Бацькаўшчына» ўтварыўся Беларускі аддзел пры Міністэрстве асьветы Латвіі
  • 1946 — завяршыўся Нюрнбэрскі працэс
  • 1949 — абвяшчэньне Кітайскае Народнае Рэспублікі
  • 1964 — у Японіі пачаўся рух на першай хуткаснай чыгунцы
  • 1977 — бразыльскі футбаліст Пэле згуляў разьвітальны матч