Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/21 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трафальгарская бітва
Трафальгарская бітва

21 кастрычніка:

  • 1520Фэрнан Магелан адкрыў праліў паміж Атлянтычным і Ціхім акіянамі
  • 1805бітва пад Трафальгарам (на выяве), у якой брытанскі флёт пад камандаю віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі сіламі Францыі і Гішпаніі
  • 1858 — прэм’ера апэрэты францускага кампазытара Жака Афэнбаха «Артэй у пекле», на якой упершыню выканалі канкан
  • 1917 — выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца»
  • 1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ; яе аб’ектам быў аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў
  • 1945 — у Францыі жанчыны ўпершыню ўзялі ўдзел у галасаваньні