Вікіпэдыя:Значнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэта праект правіла пра значнасьць у Вікіпэдыі. Да працы запрашаюцца ўсе ахвотныя. Калі ёсьць нейкія заўвагі, сьмела прапануйце!

Вікіпэдыя — не каталёг спасылак, не трыбуна. З-за гэтага ў Вікіпэдыі існуюць адмысловыя крытэры значнасьці, якія вызначаюць вартасьць зьмяшчэньня інфармацыі пра той ці іншы аб’ект у энцыкляпэдыі. Значнасьць не вызначаецца вядомасьцю, папулярнасьцю аб’екту. Адначасова, у пэўны момант гэты аспэкт можа падмацаваць значнасьць падчас узьнікненьня нейкіх сумневаў.

Гэтае правіла не ўплывае непасрэдна на зьмест артыкулаў, яно дазваляе толькі вызначыць, ці вартая тэма, каб зрабіць артыкул, прысьвечаны ёй. Але ёсьць і правілы, якія робяць некаторы ўплыў на зьмест артыкулаў: Нэўтральны пункт гледжаньня, Правяральнасьць, Недапушчальнасьць арыгінальнага дасьледваньня, Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя і іншыя.

Агульны крытэр значнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі тэма мае заўважнае асьвятленьне ў вартых даверу крыніцах, якія ў сваю чаргу незалежныя ад суб’екту тэмы, то хутчэй за ўсё артыкул варты існаваньня ў Вікіпэдыі.

  • Заўважнае асьвятленьне патрэбнае, каб прадухіліць арыгінальнае дасьледваньне ў артыкулах. Асьвятленьне ў крыніцах ня мусіць быць трывіяльным згадваньнем, але і не патрабуецца прысутнасьць тэмы ў якасьці асноўнай.