Вікіпэдыя:Праект:Выклік Вікіпрагалу-2022/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:ВВП-2022

«Вы́клік Вікіпрага́лу-2022» — гэта адкрытае пісьмовае спаборніцтва ў стварэньні і паляпшэньні артыкулаў, каб узмацніць асьвятленьне зьвязаных з жанчынамі прадметаў у Вікіпэдыі.

Пераможцы атрымаюць выдатныя ўзнагароды. «Выклік» ладзіцца як частка сусьветнай кампаніі «Вікіпрагал» зь першага выданьня ў 2019 годзе. У 2022 годзе мы супрацоўнічаем з супольнікамі, каб распрацаваць сьпісы імёнаў жанчынаў, важных для правоў чалавека і іншых галінаў, пра якіх мала або няма артыкулаў у Вікіпэдыі. Гэтыя артыкулы прынясуць дадатковыя балы. Цяпер мы таксама запускаем прыладу «Вікіпрагалазнаходнік», якая дапамагае Вам адкрываць артыкулы пра жанчынаў, якія існуюць на адной мове, але адсутнічаюць на іншай. Вы можаце скарыстаць гэта, каб выявіць добрыя для стварэньня артыкулы!

Пісьмовы выклік пройдзе з 8 сакавіка а 00:01 паводле сярэднеэўрапейскага часу (UTC+1) да 8 траўня 2022 году а 23:59 паводле сярэднеэўрапейскага летняга часу (UTC+2). Панядзелак 8-га сакавіка — гэта Міжнародны жаночы дзень. Спаборніцтва простае паводле будовы, якая грунтуецца на сыстэме балаў «Хай будзе проста, дурніца»: Вы атрымліваеце балы, калі паляпшаеце артыкулы з мэтай для кожнай удзельніцы і ўдзельніка здабыць як мага больш балаў.