Вілемішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілемішкі
лац. Vilemiški
лет. Vilemiškis
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Ракішкаўскі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 56°2′45.600″ пн. ш. 25°31′12.000″ у. д. / 56.046° пн. ш. 25.52° у. д. / 56.046; 25.52Каардынаты: 56°2′45.600″ пн. ш. 25°31′12.000″ у. д. / 56.046° пн. ш. 25.52° у. д. / 56.046; 25.52
Вілемішкі на мапе Летувы
Вілемішкі
Вілемішкі
Вілемішкі

Вілемішкі (лет. Vilemiškis) — былая вёска ў Летуве, каля ракі Бержаны. Уваходзілі ў склад Ракішкаўскага староства Ракішкаўскага раёну Панявескага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вільгельм

Вільгельм або Вілем (Wilhelm, Willem) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1902 год — 38 чалавек[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1602.
  2. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 64—65.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 192.