Вілюйск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вілюйск (па-расейску: Вилюйск, па-якуцку: Бүлүү) — места (з 1783 г.) ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Вілюйскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Разьмешчаны на правым беразе ракі Вілюй (левы даплыў Лены), у 592 км на паўночны захад ад Якуцка. Аэрапорт. Прыстань на Вілюе. Насельніцтва 10,060 тыс. чал. (2010).

Лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасьць, цэх па вытворчасьці арбаліту і жалезабэтонных вырабаў. Маюцца краязнаўчы, М. Г. Чарнышэўскага, народнай адукацыі, хамуса музэі. У Вілюйскім замку адбываў зьняволеньне Юзафат Агрызка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вилюйск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 31-32.